…Конкурс малюнкаў

Раскавае Святаслаў СУХАНСКІ, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:

— Установы адукацыі раёна правялі конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму: «Бяспечная праца нашых бацькоў — аснова нашай будучыні». Конкурс праходзіў у два этапы. Спачатку ў школах журы вызначыла лепшыя работы хлопчыкаў і дзяўчынак, а потым гэтыя творы былі накіраваны на раённы конкурс. Варта адзначыць, што ўсе школы прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Цікавыя дзіцячыя малюнкі даслалі з Занарацкай школы. Хочацца адзначыць работы вучаніцы 1 класа Эльвіры Жыла, трэцякласніцы Вікторыі Кузьміч, другакласніка Ягора Ляохі. Прыцягвае ўвагу работа вучаніцы другога класа Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Марыі Зарэцкай. Ды і ўвогуле, кожная работа заслугоўвае высокай адзнакі. Шмат малюнкаў паступіла з Нарацкіх №1 і №2, Свірскай і іншых сярэдніх школ Мядзельшчыны.

Застаецца дадаць, што ў конкурсе ўдзельнічалі вучні 1-7 класаў.

Запісаў

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



04 снежня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Ахова працы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка  0-170 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси