…«Брэйн-рынг»

У АКТАВАЙ зале гімназіі-інтэрната г. Мядзела сабраліся знатакі норм і правілаў аховы працы. Турнір інтэлектуальнай гульні «Брэйн-рынг» быў праведзены ў рамках месячніка бяспечнай працы.

Вядучая гульні, а з гэтай роляй выдатна справілася дырэктар гарадскога Дома культуры Ганна Казакевіч, аб’яўляе, што чатыры каманды самых эрудзіраваных і падрыхтаваных прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна будуць змагацца за званне пераможцаў. Гэта каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, Мінскага філіяла раённага вузла электрасувязі «Белтэлекам» і філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 133». Затым яна прадставіла журы, у склад якого ўвайшлі начальнік пенсіённага аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава, начальнік аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы райвыканкама Аляксандр Лётка і галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віктар Чыркевіч.

Вядучая падрабязна расказала, як будзе праходзіць гульня, прадставіла капітанаў і членаў каманд. Пасля жараб’ёўкі за сталы садзяцца прадстаўнікі Мядзельскай ЦРБ на чале з інжынерам па ахове працы Святланай Шарафаненка і аддзела адукацыі, спорту і турызму (капітан начальнік аддзела Таццяна Ефімава).Пытанні былі даволі складаныя. Удзельнікі «Брэйн-рынгу» стараліся даць адказ як мага хутчэй, але часам дапускалі памылкі, чым радавалі сапернікаў. Гульня вялася да шасці балаў. Калі каманды не маглі даць адказ, пытанне пераходзіла ў наступны тур. І вось лік 5:4 на карысць медыкаў. Гучыць пытанне: «У якія тэрміны расследуецца няшчасны выпадак з адным работнікам на вытворчасці, які не адносіцца да цяжкіх?». Адказ педагогаў быў няправільным, а вось медыкі адказалі правільна (на працягу трох рабочых дзён) і прайшлі ў фінал.

У наступным раўндзе сустрэліся каманды электрасувязістаў (на чале з начальнікам лінейна-дыстанцыйнага цэха Дзмітрыем Папком) і дарожнікаў (капітан — галоўны інжынер «ДРБУ-133» Іван Чайко). «Брэйн-рынг» заснаваны на прынцыпе спаборніцтва ў кемлівасці, правільнасці і хуткасці рэакцыі пры адказах на розныя пытанні. Гульня вялася з пераменным поспехам. Былі і фальш-старты. У такіх выпадках пытанне здымалася і балы нават за правільны адказ не налічваліся. 5:5 — такі рахунак быў напрыканцы сустрэчы. Таму пытанне: «Якая афарбоўка выкарыстоўваецца для балонаў з прапанам?» стала рашаючым. Першай падрыхтавала і дала правільны адказ каманда «ДРБУ-133» — «Чырвоны».

І вось фінал: медыкі і дарожнікі. Гульня была вельмі напружанай. Лік 5:5. Рашаецца, хто стане пераможцам. Гучыць пытанне: «Ці ўдзельнічае ў расследаванні няшчаснага выпадку кіраўнік падраздзялення, дзе здарылася бяда?». Пасля гонгу першымі паднялі руку і далі адказ: «Не ўдзельнічае» (а гэта правільна) ігракі «ДРБУ-133». Такім чынам пераможцамі стала каманда дарожнай арганізацыі.

За ўдзел у «Брэйн-рынгу» на веданне норм і правілаў па ахове працы сярод арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Мядзельшчыны Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, Мінскага філіяла раённага вузла электрасувязі «Белтэлекам». А вось камандзе-пераможцы філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 133», у склад якой уваходзілі галоўны інжынер Іван Чайко, інжынер па ахове працы Уладзімір Ануфрыенка, інжынер-энергетык Мікалай Роўда, юрысконсульт Валерыя Жукава, механік Валерый Русак, трактарыст Аляксандр Папок, уручаны дыплом і сувеніры. Лепшым іграком прызнаны Уладзімір Ануфрыенка, які таксама атрымаў дыплом і сувенір.

Гульня закончылася. Пераможцы вызначаны. Варта сказаць, што каманды добра падрыхтаваліся. Ігракі парадавалі сваёй эрудыцыяй і веданнем правілаў тэхнікі бяспекі і аховы працы.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымку: каманда-пераможца філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 133» (злева направа) Валерый Русак, Іван Чайко, Уладзімір Ануфрыенка, Мікалай Роўда, Валерыя Жукава і Аляксандр Папок.

Фота аўтара.



04 снежня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Ахова працы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _dsc1133-3 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси