“AMI Мэбля”: прыгожа, зручна, танна

ГАНДЛЁВЫ дом AMI “Мэбля” расчыніў гасцінна дзверы літаральна ў цэнтры Мядзела. Гэта яшчэ адно падраздзяленне прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Лагуна” (Баранавічы). Такіх у рэспубліцы ўжо каля паўтары сотні. Гутару з загадчыцай крамы Інай Завяртайла:

— Як я разумею, Іна Леанідаўна, з Баранавіч і тавар паступае?

— Так, пастаўкі ідуць непасрэдна з фабрыкі “Лагуна” (гэта мяккая мэбля), а таксама з адпаведных прадпрыемстваў Жлобіна і Слуцка (корпусная). Таму і цэны ў нас памяркоўныя. Да таго ж, даём тавар у растэрміноўку на тры месяцы без усялякіх працэнтаў.

— Што ж канкрэтна прапануеце наведвальнікам?

— Асартымент у нас даволі шырокі. Канапы розных мадыфікацый, тахты, “горкі”, шафы, кухні, спальні, банкеткі, крэслы. І спадарожныя тавары: падушкі, пледы, коўдры, лямпы, таршэры, карнізы, шторы, вазы, гадзіннікі і шэраг іншых. Усё гэта, як кажуць, адпавядае сучасным запытам. Учора, дарэчы, быў новы завоз, дзве машыны разгрузілі. Так што, выбраць ёсць што.

— І шмат хто завітвае ў краму?

— Хоць адкрыліся нядаўна, наведвальнікаў хапае. І не толькі цікавяцца, але і знаходзяць сабе тавар па густу, робяць заказы. Акрамя мяне, тут працуюць яшчэ два прадаўцы. Кадры, зразумела, мясцовыя. Спадзяёмся, што справа пойдзе. Пачатак якраз абнадзейвае!

На здымку: загадчыца Іна Завяртайла дэманструе тавар.

 Аляксандр БЫКАЎ.



31 кастрычнiка 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел возера Мястра на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела