Рознічны гандаль і грамадскае харчаванне

У РОЗНІЧНЫМ гандлі і грамадскім харчаванні суб’екты гаспадарання ў сваёй дзейнасці павінны кіравацца законам Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання”, а таксама “Правіламі продажу асобных тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання” (далей — Правілы), якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 года, пастановамі Міністэрства гандлю № 20 “Аб пераліку тавараў” і № 29 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку класіфікацыі аб’ектаў грамадскага харчавання па тыпах і класах, вызначэнні крытэрыяў аднясення аб’ектаў грамадскага харчавання да класаў і дзяленне іх на тыпы і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь”, іншымі данарматыўнымі дакументамі адпаведнага накірунку. Пра гэтыя рэкамендацыі, якія дадзены там суб’ектам гаспадарання, больш падрабязна расказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Вольга ПАЛОНІК:

— Адразу нагадаю, што асартыментны пералік суб’екты гаспадарання распрацоўваюць у залежнасці ад спецыялізацыі, тыпу формы, класа свайго аб’екта, згодна з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі. Варта звярнуць увагу на тое, што згодна з пунктам 6 Правілаў прадавец мае права ажыццяўляць рознічны гандаль і грамадскае харчаванне з моманту ўнясення вызначаных звестак пра яго гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь. Формы заяў размешчаны на афі¬цыйным сайце раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Эканоміка”, “Гандаль і бытавое абслугоўванне”, “Пералік адміністрацыйных працэдур”. Згодна з пунктам 7 прадавец абавязаны захоўваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне правоў спажыўцоў і выконваць патрабаванні, устаноўленыя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі Республікі Беларусь і тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза. Пакупнік павінен быць максімальна праінфармаваны ў даступнай форме (шыльда, спецыяльныя таблічкі) аб аб’екце рознічнага гандлю ці грамадскага харчавання, рэжыме яго работы. Неабходна давесці да яго ведама інфармацыю аб нумары спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), тэрміне яго дзеяння, дзяржаўным органе альбо арганізацыі, якія выдалі гэты дакумент (калі, зразумела, дадзены від дзейнасці належыць ліцэнзаванню), а па запатрабаванні прадаставіць магчымасць азнаямлення з арыгіналам ці копіяй спецыяльнага дазволу. Патрэбна таксама інфармацыя аб месцы знаходжання прадаўца, калі яно не супадае са знаходжаннем гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання. Ад індывідуальнага прад¬прымальніка дадаткова патрабуюцца звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі, месцы жыхарства, даце ўнясення даных у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь (паведамленне аб прысваенні рэгістрацыйнага нумара выдае мясцовы выканаўчы і распарадчы орган).

Пры метадзе самаабслугоўвання адбор тавараў робіцца пакупніком не ў сумкі, пакеты, партфелі і г. д, а ў спецыяльныя кошыкі, цялежкі для транспарціроўкі. У той жа час, павінна быць забяспечана захаванасць буйнагабарытных рэчаў пакупніка. Прадавец абавязаны паклапаціцца пра наяўнасць цэннікаў з найменнем тавараў, іх гатунку, масы і меры, назвы краіны-вытворцы. На гандлёвым аб’екце, аб’екце грамадскага харчавання павінен быць размешчаны стэнд “Інфармацыя для спажыўцоў”. Не варта забываць і пра культуру гандлю, у тым ліку пра наяўнасць нагрудных знакаў у прадаўцоў.

І на заканчэнне. З усімі нарматыўнымі дакументамі, якія рэгулююць рознічны гандаль, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь у раздзеле “Рознічны і аптовы гандаль”.

 Аляксандр Быкаў.



31 кастрычнiка 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Касцёл у Засвіры   06-043 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела