Восеньскія кірмашы

ЗНАЧНУЮ частку прадукцыі палёў гаспадаркі рэалізуюць, як правіла, на восеньскіх кірмашах. І заўсёды вялікі попыт на бульбу. У пэўнай меры пастараліся яго задаволіць вытворцы акцыянернага

таварыства “Свір-Агра”. Свірскі “КамАЗ” з “другім хлебам” можна было ўбачыць на рынках у курортным пасёлку Нарач і ў Мядзеле, а яшчэ ў суседніх Паставах. Бралі людзі бульбу, як правіла, з ахвотай, так што гандаль ішоў бойка. А найбольш ўпадабалі спажыўцы сорт “Рагнеда” — менавіта па смакавых якасцях. Ды і цана памяркоўная. Так што, многія паспелі назапасіцца на зіму. За што і дзякуюць вяскоўцам.

 

На здымках: 1. На Мядзельскім рынку: “Вось і я з бульбачкай!”; 2. Восеньскі кірмаш у к. п. Нарач. Айнар Чухайда і Ігар Гуско дапамагаюць рэалізоўваць свірскую “Рагнеду”.

Фота Георгія Прысмакова.



16 кастрычнiка 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Царква ў Слабадзе     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела