На фермах і ў полі

У МІНУЛУЮ суботу ў гаспадаркі раёна выехалі работнікі шэрагу арганізацый і прадпрыемстваў, каб аказаць пасільную дапамогу ў навядзенні парадку на фермах і навакольных тэрыторыях, працавалі таксама на палетках.

Наведаліся мы, у прыватнасці, на ферму “Баяры” акцыянернага таварыства “Мядзелаграсэрвіс”. Тут з самага ранку дружна працавалі прадстаўнікі райветстанцыі і РЦГіЭ.

Убіралі пляцоўку непасрэдна ля цялятніка, рамантавалі плот выгульнага двара. А потым трэба было яшчэ паглядзець, што робіцца на тэрыторыі вакол фермы. Каб і там навесці, як кажуць, належны парадак. Дарэчы, і надвор’е якраз спрыяла рабоце на свежым паветры.

Высадзіўся працоўны дэсант у гэты дзень і ў акцыянерным таварыстве “Слабодская зара”. А былі там работнікі падатковай інспекцыі, райбальніцы, райПО, Мядзельскага цэха прыроднага і звадкаванага газу, раённага вузла паштовай сувязі. На азімым палетку ля тамтэйшай вёскі Баяры яны збіралі камяні. А дапамагаў ім у гэтай рабоце механізатар Аляксандр Хацяновіч.

Справа вельмі патрэбная. Бо менавіта такія вось камяністыя землі (а іх на Мядзельшчыне хапае) не дазваляюць эфектыўна весці сельскагаспадарчыя работы, выводзяць са строю дарагую тэхніку. Так што, вяскоўцы былі ўдзячны за дапамогу гараджанам.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Гараджане на ўборцы камянёў у ААТ “Слабодская зара”; 2. На ферме “Баяры” ААТ “Мядзелаграсэрвіс” за работай (злева направа) —Ала Папкова, Ала Талайка з РЦГіЭ і Наталля Алексіна з райветстанцыі.

Фота Георгія Прысмакова.



16 кастрычнiка 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 _06-040 на Блакітных азёрах        Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела