Адказнасць за крадзеж веласіпедаў

МНОГІЯ жыхары Мядзельшчыны сутыкаліся хоць раз у сваім жыцці з такім відам злачынства, як крадзеж асабістай маёмасці. У кагосьці ўкралі рэчы з дачы, хтосьці застаўся без сотавага тэлефона, а нехта — без асноўнага сродку перамяшчэння — веласіпеда, калі пакінуў яго без нагляду на некалькі мінут.

З аналізу стану і дынамікі злачыннасці бачна, што крадзеж веласіпедаў на тэрыторыі раёна па-ранейшаму застаецца на высокім узроўні з-за недастатковай прафілактычнай работы. З пачатку года зарэгістраваны крадзеж 8 веласіпедаў. За аналагічны перыяд 2013 года — таксама 8 веласіпедаў, а ўвогуле за мінулы год — 19. Большасць злачынстваў учынена ў пад’ездах дамоў, на вуліцы каля магазінаў, па-за населенымі пунктамі, у полі ці ў лесе, дзе найбольш распаўсюджаныя транспартныя сродкі былі пакінуты без нагляду ці выкарыстання якіх-небудзь замыкаючых устройстваў.Значная частка ўкрадзеных веласіпедаў вернута іх законным уладальнікам. Да асноўных прычын, якія садзейнічаюць Учыненню злачынства, адносяцца: бестурботнасць, безадказныя адносіны грамадзян да захавання сваёй маёмасці, пакіданне веласіпедаў без нагляду. У большасці выпадкаў ва ўчыненні крадзяжоў вінаваты сам чалавек, а менавіта яго няўважлівасць і халатнасць да зберажэння ўласнай маёмасці.

Каб пазбегнуць крадзяжоў веласіпедаў, не патрэбна захоўваць іх у месцах агульнага карыстання, на лесвічных пляцоўках, у кладоўках. Не трэба пакідаць іх без нагляду нават на кароткі час, перадаваць незнаёмцам. Пажадана ставіць у людных месцах, лепш усяго ў полі зроку камераў відэаназірання, а таксама выкарыстоўваць велазамок.

Разам з тым нагадваем, што веласіпедныя зладзеі могуць паплаціцца за ўчынены крадзеж свабодай. Такое пакаранне прадугледжана артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж”.

Хачу звярнуцца і да тых грамадзян, якія гатовы набыць заведама крадзеныя рэчы. Бо яны, па-першае, рызыкуюць хутка развітацца з пакупкай без якой-небудзь кампенсацыі. А па-другое, могуць быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці, згодна з артыкулам 236 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Набыццё альбо збыт матэрыяльных каштоўнасцей, заведама здабытых злачынным шляхам”.

А. ГАВЕТА.

Намеснік пракурора раёна.



26 верасня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 06-012 0-178     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела