Дробны крадзеж

ЗГОДНА з артыкулам 10.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» пад дробным крадзяжом разумеецца крадзеж маёмасці юрыдычнай асобы на суму, якая не перавышае дзесяціразовага памеру базавай велічыні, якая ўстаноўлена на дзень учынення супрацьпраўнага акта. Выключэннем з’яўляецца крадзеж ордэнаў, медалёў нагруднага знака да ганаровага звання Рэспублікі Беларусь ці СССР. Крадзеж маёмасці фізічнай асобы на суму, якая не перавышае двухразовага памеру базавай велічыні, устаноўленай на дзень учынення супрацьпраўнага акта, за выключэннем крадзяжу ордэнаў, медалёў, нагруднага знака да ганаровага звання Рэспублікі Беларусь ці СССР альбо крадзеж, учынены групай асоб, ці крадзеж з адзення альбо ручной паклажы, якая знаходзіцца пры пацярпеўшым, альбо пранікненне ў жыллё таксама адносіцца да дробнага крадзяжу.

За такое правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. За такія дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага пакарання за падобнае правапарушэнне, прадугледжаны штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.

В. ФІЛІПОВІЧ.

Начальнік РАУС.



25 верасня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 dsc_5774-3 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела