Новаўвядзенні ў Працоўным кодэксе Беларусі

ЗАКОНАМ Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года № 131-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь”, уступіўшым у сілу з 25 ліпеня 2014 года, унесены змяненні і дапаўненні ў раней дзеючы працоўны кодэкс, якія датычаць значнай колькасці норм. Папраўкі носяць не толькі рэдакцыйны характар, але і закранаюць нормы на сутнасці. Пераважная большасць змяненняў і дапаўненняў датычыць сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца нашай дзяржавай і накіравана на выключэнне сацыяльнага ўтрыманства, у тым ліку і ў сферы працы, максімальнае ўпарадкаванне льготаў і пераваг, гарантаванасць абароны правоў і законных інтарэсаў бакоў працоўнага дагавора, найперш — работніка, павышэнне ролі дзяржавы ў забеспячэнні належнай аховы працы.

Пашыраны пералік абставін, якія прызнаюцца дыскрымінацыйнымі. У прыватнасці, да такіх адносяцца сацыяльнае паходжанне, узрост, месца жыхарства. Па прычыне ўзросту нельга адмовіць у прыёме на работу грамадзяніну пенсійнага ўзросту. Альбо, напрыклад, немагчыма адмова ў заключэнні працоўнага дагавора ў сувязі з месцам жыхарства грамадзяніну, які працаўладкоўваецца ў адным населеным пункце, а зарэгістраваны ў іншым.Прадастаўлена права індывідуальным прадпрымальнікам і мікраарганізацыям (камерцыйным арганізацыям з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна) па пагадненні з работнікамі заключаць тэрміновыя працоўныя дагаворы нават для выканання пастаяннай работы.

Сумяшчальніку дазволена заключаць працоўныя дагаворы аб рабоце па сумяшчальніцтве з некалькімі наймальнікамі. Для кіраўнікоў камерцыйных арганізацый, у статутным фондзе якіх менш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, знята забарона на выкананне любой аплачанай работы на ўмовах сумяшчальніцтва.

Скарэкціраваны парадак кампенсацыі за работу ў звышурочны час, дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні. Адзін дзень адпачынку ў якасці кампенсацыі можа быць прадастаўлены толькі за 8 гадзін работы ў звышурочны час.

Вызначана, што выхадная дапамога ў размеры не менш двухтыднёвага сярэдняга заработку пры скасаванні працоўнага дагавора ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора будзе выплачвацца тым работнікам, якім актамі заканадаўства не ўстаноўлена выплата мінімальнай кампенсацыі за скасаванне тэрміновага працоўнага дагавора па ўказаных прычынах. Уведзена норма аб выплаце выхадной дапамогі часовым і сезонным работнікам пры скасаванні з імі працоўнага дагавора ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора.

Уведзена дадатковая падстава спынення працоўнага дагавора па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў, — узнікненне ўстаноўленых заканадаўствам абмежаванняў на занятак адпаведнымі відамі дзейнасці, перашкаджаючымі працягу работы. Напрыклад, пазбаўленне вадзіцеля права кіравання транспартным сродкам. Удакладнена, што пры звальненні работніка ўсе выплаты, якія належаць яму ад наймальніка на дзень звальнення, ажыццяўляюцца не пазней дня звальнення (у папярэдняй рэдакцыі — у дзень звальнення). Значыцца, пры звальненні работнік атрымае ўсе выплаты, якія належаць яму на дзень звальнення, а прэмія, якая яму належала, будзе затым пералічана, напрыклад, на яго бягучы разліковы рахунак.

Ж. ЯКУБОВІЧ.

Загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



18 верасня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Касцёл у Засвіры   лебедзі на Мястры від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела