Прайшоў справаздачны канцэрт дзіцячай школы мастацтваў

resize-of-p5280053Сталі ўжо традыцыйнымі штогадовыя справаздачныя канцэрты навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў. Праходзяць яны звычайна ў маі. Прычым настолькі адметна і запамі­нальна, што пастаянна збіраюць у ГДК паўнюткую залу гледачоў. Так было і цяпер.

Напачатку перад прысутнымі выступіла дырэктар дзіцячай школы мастацтваў А. І. Касарэўская.

- Сёлета 19 выпускнікоў атрымліваюць пасведчанні аб заканчэнні дзіцячай школы мастацтваў, – сказала, звяртаючыся да прысутных, Алена Іванаўна. – З іх 6 – праходзілі навучанне ў філіяле ўстановы, які знаходзіцца ў вёсцы Сваткі. З 13 мядзель­скіх выпускнікоў адзін займаўся на харэаграфічным, астатнія – на інструментальным аддзяленнях.

Дырэктар павіншавала юнакоў і дзяўчат з атрыманнем пачатковай музычнай і харэаграфічнай адукацыі, выказала ўпэўненасць, што гады, праведзеныя ў сценах установы, не пройдуць для іх дарэмна.

Затым А. І. Касарэўская выканала прыемную місію – уручыла пасведчанні аб заканчэнні дзіцячай школы мастацтваў выпускнікам. Пад гукі музыкі адзін за адным падымаліся віноў­нікі ўрачыстасці з кветкамі ў руках на сцэну за дакументам, які пацвярджае, што імі пераадолена яшчэ адна важная прыступка на ніве адукацыі. Акрамя та­го, выдатнікі вучобы і найбольш актыўныя ўдзель­-
нікі конкурсаў і культурнага жыцця ўстановы атрымалі Ганаровыя граматы. Увогуле 15 выхаванцаў было адзначана за сваё старанне. Усе яны атрымалі ўзнагароды з рук кіраўніка ўстановы.

А затым  Алена Іванаўна запрасіла паглядзець канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы разам са сваімі выкладчыкамі.

Вядучыя – Анастасія Тачыцкая і Андрэй Рушук – аб’яўляюць нумар за нумарам, запрашаючы на сцэну юных артыстаў. Хор малодшых школьнікаў (кі­раўнік Тамара Блізнюк) змяняе хор старшакласнікаў (кіраўнік Кацярына Цурганава). Іх выступленне гледачы сустрэлі дружнымі апладысментамі. А як хораша ігралі на фартэпіяна ў чатыры рукі Юлія Мехавіч і Вікторыя Мінінкова! Шмат прыемных хвілін падаравалі прысутным юныя спевакі Караліна Круцька, Ілля Семяненка, Кацярына Ардынец, Фрыда Савіцкая, Аляксандр Нікіценка, Мі­кі­та Сямітка. Сола на акар­дэо­не выканала Вікторыя Багінская. Спадабаліся таксама трыо інструменталістаў у складзе сястрычак Са­віцкіх – Фрыды і Адэлі, і Ірыны Качарго, якія іг­ралі на скрыпцы, цымбалах і фартэпіяна, дуэты баяністак Вікторыі і Наталлі Стэрнад, скрыпачоў Андрэя Рушука і Віктара Калошкі, а таксама Рамана Шыманоўскага і Андрэя Балахові­ча, якія займаюцца ў класе духавых інструментаў. А якімі заўзятымі атрыма­ліся танцы ў выкананні вучняў харэаграфічнага аддзялення (кіраўнік Вік­торыя Клімовіч)! Дарэчы, юныя танцоры выступалі не толь­кі самастойна, але і разам са спевакамі і сваімі прыгожымі, адточанымі рухамі надавалі адметнасць канцэртным нумарам. На “ўра” ўспрынялі гледачы і выступленні ансамбляў у складзе баяністак Наталлі і Вікторыі Стэрнад, скрыпачоў Андрэя Рушука і Фрыды Са­віцкай, акар­дэаністак Вік­торыі Багін­скай, Юліі Мялешка, Дар’і Храстал. Як і заўсёды, шквал апладысментаў заслужылі эстрадна-вакальная група “Канфеці” і эстрадна-вакальны квартэт “Агеньчыкі”. Уразіла сваёй манерай выканання і трыо ў складзе салістак Кацярыны Ардынец, Кара­ліны Круцька і Фрыды Савіцкай.

Не зважаючы на працягласць праграмы, у якой
удзельнічала 105 навучэнцаў і было паказана 28 нумароў, канцэрт нікому не надакучыў. Наадварот, усе былі ў захапленні ад убачанага і пачутага на сцэне. А гэта і ёсць лепшае пацвярджэнне таго, што ў школе мастацтваў працуюць таленавітыя, ініцыятыўныя людзі, якія дзя­куючы сваім ведам, вопыту імкнуцца развіць далей творчыя здольнасці давераных ім дзетак, выхаваць іх людзьмі інтэлігентнымі і культурнымі ва ўсіх адносінах.

Засталося дадаць, што ў фае была прадстаўлена выстава работ навучэнцаў мастацкага аддзялення ДШМ. Малюнкі, выстаўленыя на суд гледачоў, ураж­валі сваёй адметнасцю і непаўторнасцю. А ўсё та­му, што ў кожны з іх была ўкладзена часцінка шчырай, непасрэднай дзі­цячай душы.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымку: у час канцэрта.

Фота Таццяны Несцярэнка.



10 чэрвеня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

84 0-170 223_ Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси