



«Да якой катэгорыі адносяцца надзіманыя і пластыкавыя лодкі і ці абавязкова іх рэгістраваць?».
Р. Світа.
г. п. Крывічы.
- Усе надзіманыя лодкі (гумовыя ці з ПВХ) адносяцца да маламерных суднаў. Выключэннем з’яўляюцца толькі кітайскія несертыфікаваныя лодкі, якія і суднамі назваць нельга, бо зроблены яны з не арміраванага ПВХ і не вытрымліваюць ніякіх выпрабаванняў і тэстаў. Чаму да маламерных? Гэта вызначана на падставе «Кодэкса ўнутранага воднага транспарта Рэспублікі Беларусь», які прыняты Палатай прадстаўнікоў 29 мая 2002 года. Згодна з Кодэксам, судна – гэта самаходнае ці несамаходнае плывучае штучнае збудаванне, якое выкарыстоўваецца для суднаходства. А вось суднаходства – гэта дзейнасць, якая звязана з выкарыстаннем на ўнутраных водных шляхах суднаў для перавозкі пасажыраў, грузаў, выкананнем мерапрыемстваў па ахове водных аб’ектаў, правядзеннем навуковых даследаванняў, спартыўных і культурных мерапрыемстваў і інш. Рыбалоўства і паляванне адносяцца менавіта да культурных мерапрыемстваў. Такім чынам, надзіманыя гумовыя і з ПВХ лодкі з’яўляюцца хаця і малымі, але суднамі. Дарэчы, слова «лодка» ў любой энцыклапедыі трактуецца як маламернае судна (веславое, паруснае). У словазлучэнні «маламернае судна» акцэнт варта рабіць не на слове «маламернае», а на слове «судна». Зыходзячы з гэтага, становіцца зразумелым, што гумовыя ці з ПВХ лодкі трэба рэгістраваць.
«Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах рэгіструе лодкі, якія належаць юрыдычным асобам па месцы знаходжання гэтых асоб, а судны фізічных асоб – па месцы жыхарства, прапіскі ці стаянкі. Ці вынікае з гэтага, што інспектары павінны выязджаць да юрыдычных і фізічных асоб па адрасах і рэгістраваць судны на даму?
С. Пісарчык.
в. Сваткі.
- Вы прапісаны, скажам, у Мінску, Маладзечне ці Паставах. Акрамя гэтага, у вас ёсць домік на беразе любога вадаёма Рэспублікі Беларусь, дзе знаходзіцца лодка, яхта. У такім выпадку вы можаце зарэгістраваць сваё судна як па месцы стаянкі, так і ў горадзе па месцы жыхарства, дзе прапісаны.
Што датычыць выезду інспектара на дом, то калі
вы аплаціце кошт выкліку, згодна з дзеючым прэйскурантам, калі ласка. На самой справе інспектары
выязджаюць на месцы калектыўнай стаянкі суднаў
ці туды, дзе прызначаны збор, і праводзяць тэхагляд. У раёне гэта выратавальныя
станцыі «Мядзел», «Нарач», «Зубраня», а таксама вызначаныя месцы ў Крывічах і Свіры.
Запісаў
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Пакінуць каментарый