Знаходжанне замежнікаў у Беларусі

ПРАВАВОЕ становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў нашай краіне вызначаецца адпаведным Законам Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі дакументамі. Існуюць тры рэжымы знаходжання ў нас замежнікаў: часовае знаходжанне, часовае і пастаяннае пражыванне.

Часовае знаходжанне афармляецца ў органах рэгістрацыі (падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі, гасцініцы, санаторна-курортнай арганізацыі, суб’ектах аграэкатурызму) на падставе асабістага звароту замежніка. Агульны тэрмін знаходжання вызначаецца выдадзенай візай і не можа перавышаць дзевяноста сутак у каляндарным годзе. Аформіць часовае знаходжанне грамадзяне іншай краіны абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён. Выключэнне ёсць для грамадзян Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны, якія, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі, могуць знаходзіцца без рэгістрацыі на працягу трыццаці дзён. Да заканчэння тэрміну часовага знаходжання замежнікі павінны выехаць з нашай краіны, калі ім не падоўжылі тэрмін знаходжання ці не атрыманы дазвол на часовае альбо пастаяннае пражыванне.

Часовае пражыванне афармляецца толькі ў органах унутраных спраў (падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі) і выдаецца не ўсім замежнікам, а пэўным катэгорыям грамадзян. Тым, хто мае блізкіх сваякоў — грамадзян Беларусі ці замежнікаў, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь; прыбыўшым у нашу краіну для навучання ва ўстановах адукацыі, якія даюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявышэйшую адукацыю, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Такое пражыванне атрымаюць і замежнікі, якія прыбылі для працоўнай ці іншай дзейнасці ў парадку, які ўстаноўлены беларускім заканадаўствам; асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы ці іх кроўнымі сваякамі па прамой зыходнай лініі. Тыя, хто мае падставу для атрымання грамадзянства Беларусі ў парадку рэгістрацыі, мае ў рэспубліцы на праве ўласнасці жылое памяшканне, атрымлівае медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах ў арганізацыях аховы здароўя таксама атрымаюць часовае пражыванне. Дарэчы, яно можа быць аформлена на тэрмін, не большы за адзін год.

Пастаяннае пражыванне афармляецца толькі ў органах унутраных спраў (падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі) і выдаецца не ўсім замежнікам, а пэўным катэгорыям (тым, хто мае блізкіх сваякоў — грамадзян Беларусі ці замежнікаў, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, асобам, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы ці іх кроўнымі сваякамі па прамой зыходнай лініі, хто мае падставу для атрымання грама¬дзянства Беларусі ў парадку рэгістрацыі, хто раней быў у грамадзянстве Беларусі, жыве ў нашай краіне пасля атрымання дазволу на часовае пражыванне на працягу сямі гадоў, з’яўляецца работнікам ці спецыялістам, у якім рэспубліка мае патрэбу, валодае выключнымі здольнасцямі і талентам, і некаторым іншым асобам. Грамадзянам Расіі, у адпаведнасці з міжнародным дагаворам, дазвол на пастаяннае пражыванне можа быць выдадзены і без наяўнасці вышэй названых падстаў). Дарэчы, дазвол на пастаяннае пражыванне можа быць ануляваны ў сувязі з прыцягненнем да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.

Замежныя грамадзяне, якія атрымалі дазвол на часовае знаходжанне, часовае ці пастаяннае пражыванне, павінны жыць толькі па тым адрасе, па якім зарэгістраваны. Пры змене месца знаходжання яны абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён, звярнуцца ў органы рэгістрацыі для пераафармлення часовага знаходжання (пражывання). Замежнікі, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне і выязджаюць для пражыванне па іншым адрасе на тэрмін звыш трыццаці дзён, абавязкова павінны аформіць рэгістрацыю па месцы знаходжання па новым адрасе.

Ажыццяўляць працоўную, прадпрымальніцкую ці іншую дзейнасць грамадзяне іншых краін (акрамя тых, хто атрымаў дазвол на пастаяннае пражыванне) могуць толькі пры наяўнасці аформленага дазволу.

Памятайце, што за парушэнне любога заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць, вынікам якой можа з’явіцца рашэнне аб дэпартацыі ці высылцы з Рэспублікі Беларусь, з забаронай уезду ў нашу краіну ад шасці месяцаў да дзесяці гадоў.

Грамадзяне Беларусі, якія прадастаўляюць жылыя памяшканні для незаконнага знаходжання замежнікаў ці выкарыстоўваюць іх для працоўнай, прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасці, могуць быць аштрафаваны на суму да 20 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні — да 30.

У аддзяленні па грамадзянству і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў працуе прамая лінія па тэлефоне 55-4-10 у прыёмныя дні: аўторак, пятніца і субота — з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін, серада — з 11 да 15 і з 16 да 20, чацвер — з 8 да 13 гадзін.

У. ПАРШУТА.

Начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.



22 жнiўня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 Рэчка Нарачанка        Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела