Вершы нашых землякоў | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Вершы нашых землякоў

                Першае каханне

Ці то даўні сон прысніўся?

А было гэта вясною…

Прывід твой нібыта з’явіўся

І паклікаў за сабою.

За ваколіцу, дзе травы

Пахлі шчасцем і расою,

І нібы па нейкай справе

Мы сустрэліся з табою.

Па-над светам — пах язміну,

На дваіх — адна дарога.

Размінуцца немагчыма:

Так сказаць патрэбна многа.— Ах, мяне чакае мама!

А чаму не затрымаў ты?..

Вочы самі ўсё сказалі,

Што сустрэнемся шчэ заўтра.

Але заўтра не збылося,

Раздваілася сцяжына:

Іншыя сустрэчы ў лёсе

Былі суджаны дзяўчыне.

Паміж намі столькі маяў,

І дарослыя ўжо дзеці…

Зноў язмін цвіце-буяе,

Нечыя хвалюе сэрцы.

Нібы першае каханне,

Пах яго пяшчотна-горкі…

Мо не сон, а ты чакаеш

Тым далёкім адвячоркам?

Яніна ДЗЕМІДОВІЧ.

в. Будслаў.

                 ***

Не так мала пражыў я гадоў,

З цягам часу зрабіўся мудрэйшым.

Гэта мудрасць — з лугоў і лясоў,

З ніў жытнёвых у краі тутэйшым.

Ад зямлі наша сіла ідзе,

Наша мужнасць, каханне і згода,

Наша вера, што лепей нідзе

Для душы так не свеціць свабода.

І спяваю я песні свае,

Пра Радзіму, пра край наш цудоўны,

Каб і зімы, і вёсны мае

Былі шчасцем і радасцю поўны.

Георгій ПРЫСМАКОЎ.

г. Мядзел.

 

***

Цябе па позірку пазнаю —

Адкрыеш сэрца для мяне.

Цябе да болю я кахаю…

Мая душа з тваёй ідзе.

Табе даверуся папросту,

Аддам свой лёс тваім рукам.

Хоць часам будзеш нейкім злосным —

Усё да кропелькі аддам!

Ты ўратуй мой свет кахання,

Не патушы агонь жыцця,

Бо праз маўклівае чаканне

Іду няспешна да Быцця!

Вікторыя ТАРАСЕВІЧ.

г. Мядзел.

***

Когда в душе звенит полет

В потоке звезд холодно-синих,

Когда ночам потерян счет,

Давайте вспомним о любимых.

Пока играет в жилах кровь,

Горит огонь сердец ранимых,

Я повторяю вновь и вновь,

Давайте вспомним о любимых.

Не будем спорить мы с судьбой

И не искать путей незримых.

В весенней радости земной

Давайте вспомним о любимых!

***

Каждому нести по жизни крест

Выпадает лёгкий иль тяжелый…

Соловьи озвучили окрест,

В роще расселившись белоствольной.

С соловьиной песней ожили

В памяти уснувшие минуты.

По седым вискам, словам любви

Вновь сверяем бренные маршруты.

Знаем, нам не встретится Дантес,

Не нагрянет в сумерках Сальери…

Вновь шумит знакомый с детства лес,

В миг и вечность призывая верить.

Этот зов нам не дает уснуть,

Нервы обнаженные сплетая.

Жизнь прожить — нелегкий этот путь.

Искренняя исповедь такая.

Александр ЖИХАР.

д. Занарочь.

              ***

Вецер крылы прасцірае,

Абдымае поле,

І бярозка затрымцела:

Нешчасліва доля.

На дажджы адна стаяла,

Плакала ціхутка,

А вятры гулі-гудзелі,

Праляцелі хутка.

Сонца лашчыць, месяц песціць,

Травы долу гнуцца,

Паспрабуй, мая бярозка,

Хоць крыху ўсміхнуцца.

***

Сёння побач са мной дарагі чалавек…

Нас імгненне звязала, злучыла навек,

І цяпер па жыцці я іду не адна,

Выпіваючы чашу жыцця ўсю спаўна.

Хмары неба ўсцілалі ўжо многа раз,

Толькі сонца вітала пад раніцу нас.

Смак паземак духмяных у вуснах тваіх…

Гэта шчасце падзелім з табой на дваіх.

Валянціна ГРЫБОВІЧ.

в. Будслаў.

 

***

На папялішчы ружы не цвітуць

І толькі час марудна лечыць раны.

Назад нічога нельга нам вярнуць.

А быць шчаслівай ці наканавана?

На скрыжаванні лёсу і жыцця,

Калі так цяжка ўсё пераіначыць,

Далёкі свет зямнога пачуцця

На небасхіле дзесьці замаячыць.

***

Край блакітных  азёр

І гаючых  крыніц,

Васількоў  сінявокіх у жыце.

Дзе шырокі  прастор

І святло зараніц,

Дзе так хочацца ўсім  наталіцца.

Край мядовых лугоў,

Беластволых  бяроз

І лясоў  запаведных абшары,

Ціхі  спеў  чаратоў,

Звон прыцішаны рос.

Тут збываюцца

светлыя  мары.

 

Край, дзе песня  звініць

І ляціць да нябёс,

Адгукаецца хорам птушыным.

Нарадзіцца і жыць,

Быць з табой — гэта  лёс.

Ты такі непаўторны, адзіны.

***

Навучы мяне, лёс, дараваць,

За спіной пакідаючы крыўды,

Навучы мяне, неба, ўзлятаць,

Не спаліўшы у полымі крылы.

 

Навучы мяне, час, забываць

І запомніць — аб чым  не  забыцца.

Навучы мяне, вецер, спяваць,

Наталі маю смагу, крыніца.

 

Навучы мяне, сэрца, любіць,

Быць жаданай заўсёды, патрэбнай.

Навучы мяне, сонца, свяціць

Так, як ты, там высока на небе.

 

А жыццё, навучы мяне жыць,

Пакажы мне  у заўтра  дарогу,

Каб цябе не дарэмна пражыць

І трымаць сваю споведзь прад Богам.

Даната ВАРАБЕЙ.

г. Мядзел.



15 жнiўня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Касцёл у Шэметава   Царква ў Слабадзе Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси