За незаконнае знаходжанне — адказнасць

ІСНУЮЦЬ тры рэжымы знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: часовае знаходжанне (да 90 дзён), часовае пражыванне (да 1 года), пастаяннае пражыванне (від на жыхарства).

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу 5-ці сутак (з дня прыезду), выключаючы выхадныя, дзяржаўныя святы і святочныя дні, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі, г. зн. атрымаць дазвол на часовае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з заключанымі міжнароднымі дагаворамі аб рэгістрацыі на тэрмін знаходжання на тэрыторыі Беларусі да 30 сутак з даты ўезду вызваляюцца грамадзяне Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны.

Замежныя грамадзяне павінны пражываць па месцы сваёй рэгістрацыі, за выключэннем іншаземцаў, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь з мэтай турызму і падарожнічаюць у межах тэрыторыі краіны ў адпаведнасці з праграмай тура (такія асобы рэгіструюцца па месцы першапачатковага часовага знаходжання на ўвесь перыяд правядзення тура).

Рэгістрацыяй замежных грамадзян і асоб без грамадзянства займаюцца аддзелы ўнутраных спраў, гатэлі, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі на падставе іх заяў ці хадайніцтваў прымаючых арганізацый.Замежны грамадзянін, які часова знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаны выехаць да заканчэння тэрміну дзеяння візы ці тэрміну, які не перавышае 90 сутак з дня ўезду ў краіну, калі на момант заканчэння ўказаных тэрмінаў ім не працягнуты тэрмін часовага знаходжання ці не атрыманы дазвол на часовае ці пастаяннае пражыванне.

Мядзельшчына з’яўляецца прывабным месцам у міграцыйных адносінах для ўсіх катэгорый замежных грамадзян. Нягледзячы на меры па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, праблема застаецца актуальнай для нашага рэгіёну. Незаконная міграцыя — адна з прычын росту злачынстваў, пашырэння падпольнага рынку працы, а значыць, уяўляе небяспеку для грамадства.

Праваахоўнымі органамі штогод выяўляюцца факты незаконнага знаходжання на тэрыторыі раёна. Такія іншаземцы падлягаюць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці на агульных падставах з нашымі грамадзянамі.

Да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягвацца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства за пражыванне без рэгістрацыі ці без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю краіны.

Акрамя адказнасці ў адміністрацыйным парадку, асобы, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, арганізавалі незаконную міграцыю ці парушылі тэрміны ўезду ў краіну, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

За 6 месяцаў гэтага года прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.55 КоАП Рэспублікі Беларусь 18 грамадзян, сярод іх 13 — замежныя грамадзяне, 5 — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Адпраўлена з раёна за межы краіны ў інтарэсах грамадскага парадку 5 грамадзян Расійскай Федэрацыі і 1 іспанец. За парушэнне правілаў знаходжання дэпарціраваны ў добраахвотным парадку грамадзянін Расійскай Федэрацыі і грамадзянін Узбекістана. У адносінах да 6 іншаземцаў ануліраваны дазволы на пастаяннае месца пражывання. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 2 службовыя асобы за непрыняцце мер па своечасовай рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыехалі на працу.

Крымінальныя справы, прадугледжаныя арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы), 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі), 371-2 (парушэнне тэрмінаў забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь), 228 (кантрабанда), 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, звязаны з незаконным перасячэннем дзяржаўнай мяжы), за 6 месяцаў 2014 года не ўзбуджаліся. Але, тым не менш, незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мяжу цягне за сабой недаатрыманне бюджэтам краіны плацяжоў, якія маглі б быць накіраваны на сацыяльныя патрэбы грамадзян нашай краіны.

А. ГАВЕТА.

Старшы памочнік пракурора раёна.



17 лiпеня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Рэчка Нарачанка        06-012

Пабрацімы Мядзела