З прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!

Паважаныя сябры! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!

Ваша прафесія — важная і ганаровая. Тварыць міласэрнасць, дапамагаць хворым, папярэджваць праблемы са здароўем — самы святы занятак.

Сёння вы працягваеце найлепшыя традыцыі айчыннай медыцыны і застаяцеся вернымі абранай прафесіі. Няма нічога важнейшага за здароўе, якое вяртаеце людзям. Нізкі вам паклон за самаахвярную працу і высокі прафесіяналізм, за сілы, веды і вопыт, якія аддаяце для захавання здароўя жыхароў Мядзельшчыны.

Выказваем удзячнасць за добрасумленную працу, клопат і ўвагу да людзей, за тое, што дапамагаеце вяртаць ім надзею і радасць. Упэўнены, што і надалей будзеце прафесійна выконваць сваю высакародную місію па захаванні здароўя і жыцця жыхароў раёна.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, рэалізацыі намечаных планаў. Міру і дабра вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



13 чэрвеня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Касцёл у Засвіры   Царква ў Слабадзе  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела