З іх бяруць прыклад

ШМАТ шчырых, адказных людзей працуе ў ПМС, якія штодзень уносяць важкі ўклад у агульныя набыткі. З многімі даводзілася сустракацца на меліярацыйных ці будаўнічых аб’ектах, назіраць за іх работай. Заўсёды адчуваецца, што даручаную справу выконваюць сапраўдныя прафесіяналы. Днямі зазірнуў у рамонтную майстэрню прадпрыемства, дзе і пагутарыў з загадчыкам аўтатрактарнага гаража Паўлам Чарняўскім.

— Тэхніка ёсць тэхніка. Каб яна надзейна працавала, патрэбна рэгулярна праводзіць абслугоўванне, своечасова ўхіляць узнікаючыя непаладкі, — тлумачыць ён. — У гэтыя дні замацаваную тэхніку рамантуюць бульдазерыст Аляксей Панамароў, механізатар Аляксандр Атрошка і трактарыст-машыніст Алег Баслык.

— Што вы можаце сказаць пра гэтых людзей? — цікаўлюся ў Паўла Вячаслававіча.

— Механізатары вопытныя, працуюць добрасумленна, пастаянна імкнуцца своечасова і якасна выканаць даведзенае заданне. Заўсёды строга захоўваюць вытворчую дысцыпліну. Па-гаспадарску адносяцца да замацаванай тэхнікі. З боку адміністрацыі прадпрыемства да іх ніякіх заўваг няма. Наадварот, менавіта гэтых хлопцаў ставім у прыклад іншым, — чую ў адказ. — Гэта сапраўдныя меліяратары.

На здымку: бульдазерыст Аляксей Панамароў, механізатар Аляксандр Атрошка і трактарыст-машыніст Алег Баслык.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



30 мая 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Шэметава   лебедзі на Мястры Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела