З прафесійным святам — Днём меліяратара!

ПАВАЖАНЫЯ работнікі меліярацыі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём меліяратара!

Ваша праца ганаровая і паважаная ў краіне. Менавіта меліяратары пераўтвараюць багны і балоты ў землі, прыдатныя для вырошчвання ўраджаю і будаўніцтва дамоў. Дзякуючы прафесіяналізму меліяратараў Мядзельшчыны сельскагаспадарчыя арганізацыі маюць магчымасць павялічваць вытворчасць збожжа, рапсу, агародніны, пашыраць кармавую базу для жывёлагадоўлі. Значны ўклад работнікі галіны ўносяць і ў захаванне прыроды нашага азёрнага краю.

Дарагія сябры! Упэўнены, што і надалей сваёй добрасумленнай працай вы будзеце садзейнічаць умацаванню эканомікі раёна і паляпшэнню дабрабыту яго жыхароў.

Жадаем вам, паважаныя меліяратары, моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту! Міру і дабра вам, вашым сем’ям, сябрам і блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



30 мая 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        0-178 лебедзі на Мястры від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела