Міжнародным днём абароны дзяцей!

Дарагія сябры! Шчыра віншуем вас з Міжнародным днём абароны дзяцей!

Нягледзячы на тое, што свята прысвечана дзецям, яго з радасцю сустракаюць людзі розных пакаленняў. Бо ў душы кожнага дарослага жыве дзіця, і мы на працягу ўсяго жыцця з цеплынёй успамінаем маленства як крыніцу радасці і натхнення.

Мы, дарослыя, і дзяржава ў цэлым імкнёмся зрабіць усё, каб з першых хвілін з’яўлення на свет немаўляты раслі ў атмасферы пяшчоты, клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым, каб кожны з іх мог раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. І вельмі важна, каб бацькі не падманулі чаканняў сваіх дзяцей і забяспечылі ім шчаслівае дзяцінства.

Дарагія дзеці! Кожнага з вас перапаўняе вясёлы і бадзёры настрой. Пачынаецца доўгачаканае лета і разам з ім — канікулы, якія будуць, мы спадзяёмся, напоўнены прыгодамі, дзіўнымі адкрыццямі і незабываемымі сустрэчамі. Жадаем вам здзяйснення самых запаветных жаданняў, добрага адпачынку і далейшых поспехаў у вучобе. Імкніцеся і стварайце!

Ад чыстага сэрца выказваем удзячнасць тым, хто прысвяціў сябе працы з дзецьмі. Дзякуй усім бабулям і дзядулям за мудрасць і цярпенне, шчодрасць слоў і дабрыню, якія сеюць у душах унукаў спрадвечнае — любоў!

Жадаем усім дабрабыту, здароўя і мірнага неба!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



30 мая 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi від на Мядзел img_4257  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела