Праходзіць аперацыя “Увага – узрост!”

На Мядзельшчыне з 24 па 28 мая праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства  пад назвай “Увага – узрост!”. Расказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А. І. Атрошка: -  Падобнае мерапрыемства праходзіць па ўсёй вобласці. Яго мэта – папярэджанне злачынстваў супраць людзей пажылога ўзросту і павышэнне іх бяспекі.

Дарэчы, на рэспубліканскім узроўні кожнае пятае злачынства ўчыняецца ў дачыненні да асоб, старэйшых за 50 год. На Мядзельшчыне з пачатку года здзейснена 16 злачынстваў супраць асоб пажылога ўзросту (11 з іх раскрыта). У асноўным гэта крадзяжы.

Мерапрыемства “Увага – узрост!” праводзім разам з прадстаўнікамі мясцовых выканкамаў, супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Уключае яно ў сябе сустрэчы з пажылымі людзь­мі, правядзенне прафілактычных размоў на тэму бяспекі і дзеянняў пасля ўчынення ў адносінах да іх замахаў на жыццё і маёмасць. Таксама ўдзяляем увагу асобам, якія пражываюць разам з пенсіянерамі і паводзяць сябе асацыяльна. Праходзяць рабочыя сустрэчы з паштальёнамі і сацработнікамі, дзе ўзнімаем пытанні аператыўнага абмену інфармацыяй пра факты супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да людзей паважнага ўзросту.

Напрыканцы хачу адзначыць, што нярэдка пажылыя людзі становяцца ахвярамі ашуканства і крадзяжоў, якія здзяйсняюць у тым ліку і асобы цыганскай нацыянальнасці. Таму хочацца па­прасіць жыхароў раёна: пры самым нязначным падазрэнні, што ў вёсцы з’явіліся ашуканцы, тэлефануйце ў міліцыю па нумары 102 і пастарайцеся запомніць нумары іх аўтамашын.

Запісаў Аляксандр ВЫСОЦКІ.



28 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ Рэчка Нарачанка        на Блакітных азёрах        Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела