Сто цялятак даглядае Анатоль Маскевіч

resize-of-rotation-of-s6302296

Больш шасці год працуе на жывёлагадоўчым комплексе “Кня­гінін” птушкафабрыкі “Новая зара” А. І. Маскевіч (на здымку). Ён заўсёды вызначаўся адказнасцю, якую б работу не даручылі. Сёлета даглядае цялятак, а таксама цялушак групы ўзнаўлення. Усяго каля 100 галоў атрымліваецца. Клопату, вядома ж, хапае.  Але справа ў А. І. Маскевіча ладзіцца. А як жа інакш, калі да сваіх падапечных адносіцца з усёй душой. Вось і атрымлівае важкія прывагі на тых жа цялятках. А сам Анатоль Іванавіч сцвярджае:

- Трэба працаваць як след, тады і вынік будзе. І заробак адпаведны.

Да гэтых слоў, як кажуць, і дадаць няма чаго. Застаецца толькі браць прыклад іншым.

Аляксандр БЫКАЎ.



27 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Лебедзі на Нарачы Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела