Прамяністы крыж у Мядзеле

resize-of-rotation-of-p4140090ТЫЯ, хто ўязджае ў Мядзел з боку Нарачы, напэўна, звяртаюць увагу на прыдарожны крыж (на здымку), які быў устаноўлены перад Вялікаднем. Ён вызначаецца сваім незвычайным мастацкім афармленнем.

- Усталяванне крыжа – гэта вялікая падзея ў жыцці вернікаў парафіі Маці Божай Шкаплернай і асабліва ў жыцці мядзельскіх католікаў, – кажа парафіянка Крысціна Тачыцкая. -Дзякуем Богу за гэты цуд, а таксама дзякуем нашым святарам: пробашчу айцу Паўлу і вікарыю айцу Юрыю за тое, што яны такія клапатлівыя і энергічныя…

Зразумела, перш чым паставіць крыж належала выканаць значны аб’ём работы. Пасля звароту ў райвыканкам стварылі спецыяльную камісію, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі землеўпарадчай, архітэктурнай, дарожнай службаў, а таксама дарожнай аўтаінспекцыі. Гэта камісія вызначыла месца, дзе можна ўстанавіць крыж. Затым УП “Праектны інстытут “Белгіпразем” адвяло зямлю…

- Хто найбольш папрацаваў для таго, каб гэты святы знак знайшоў дастойнае месца ў горадзе? – цікаўлюся ў айца Паўла.

- Шчырыя словы падзякі выказваю ў адрас старшыні касцельнага камітэта Андрэя Тарасевіча, якому не адзін раз даводзілася ездзіць у Мінск для ўзгаднення тых або іншых пытанняў. Акрамя гэтага, ён прыклаў нямала намаганняў, каб змайстраваць крыж. Рупліва яму дапамагалі Валерый Тарасевіч, Барыс Сульжыцкі і некаторыя іншыя парафіяне. Дзякую таксама Станіславу Качарго. Гэта ён паклаў плітку, зрабіў, каб тэрыторыя вакол крыжа была акуратнай і прыгожай. Няхай добры Бог адорыць іх сваёй ласкай, – чую ў адказ.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота аўтара.



25 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 dsc_5774-3 Лебедзі на Нарачы 0-178

Пабрацімы Мядзела