Адміністрацыйныя працэдуры сістэматызаваны

Як вядома, 17 мая бягучага года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”. Расказаць пра гэта папрасіла кіраўніка справамі райвыканкама Н. А. ШАЛАПУГІНУ. А пачула ад яе наступнае:

- Названым вышэй Указам зацверджаны новы пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах грама­дзян. Прыняцце яго накі­равана на ўдасканальванне прававога рэгулявання адносін, звязаных з аказаннем адміністрацыйных працэдур, аптымізацыю пераліку дакументаў, размеру платы, а таксама тэрмінаў іх выканання. А зроблены такі крок з мэтай максімальнага забеспячэння рашэння грама­дзянамі сваіх паўся­дзён­ных пытанняў.

- Дагэтуль, калі не памыляюся, адміністрацыйныя працэдуры выконваліся ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 152?

- Так. Аднак Указам
№ 200 прызнаецца стра­ціўшым сілу папярэдні Указ Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь ад 16 сакаві­ка 2006 года № 152 “Аб зацвярджэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і ін­шы­мі арганізацыямі”, паводле якога раней вызначаўся пералік і парадак выканання адміністрацыйных працэдур.

- Наталля Аляксееўна, раскажыце, калі ласка, падрабязней пра нова­ў­вядзенні, якія ўнёс прыняты дакумент.

- У адпаведнасці з новай рэдакцыяй пераліку адміністрацыйных працэдур зроблена іх сістэматызацыя. Скарочаны пералік дакументаў, прадстаўляемых грамадзянамі па адмі­ністрацыйных працэдурах. У прыватнасці, для выдачы асобных даведак выключана неабходнасць падачы заяў, пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей. Скарочаны таксама тэрміны ажыццяўлення некаторых адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, для выдачы даведак аб знахо­джанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, даведак аб налічанай жыллёвай квоце.

- Што яшчэ новага з’явілася дзякуючы Указу кіраўніка дзяржавы № 200?

- Прынятым Указам скарочаны таксама адміністрацыйныя працэдуры, якія не запатрабаваны на практыцы. Акрамя таго, удакладнены ўпаўнаважаныя органы, у якія неабходна звяртацца грама­дзянам для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Прадугледжана таксама, што апошнія могуць выконвацца па заявах грамадзян толькі пры ўмове іх наяўнасці ў зацверджаным пераліку. Гэта нова­ў­вядзенне дазволіць паз­бегнуць злоўжыванняў, звязаных з неабгрунтаваным увядзеннем на ведамасным узроўні новых адміністрацыйных працэдур.

- Скажыце, калі ласка, на каго ў раёне ўскла­дзены кантроль за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур?

- Распараджэннем стар­шыні райвыканкама ад 26 сакавіка 2010 года № 61р “Аб унясенні змяненняў у распараджэнне старшыні Мядзельскага райвыканкама ад 2 лютага 2009 года № 21р” створаны сектар кантролю і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур (служба “Адно ак­но”). Размяшчаецца ён у кабінеце № 15 на першым паверсе будынка райвыканкама па адрасе: г. Мя­дзел, пл. Леніна, 1. Тэлефоны: 54-1-92, 55-9-61, 50-9-46. Дарэчы, пра гэта раённая газета паведамляла ўжо на сваіх старонках.

- І апошняе пытанне: калі ласка, Наталля Аляксееўна, нагадайце чытачам раёнкі, якія структурныя падраздзяленні райвыканкама, а таксама іншыя арганізацыі будуць займацца на Мядзельшчыне аказаннем адміністрацыйных працэдур?

- Адміністрацыйны працэдуры ажыццяўляюць у раёне наступныя структурныя падраздзяленні райвыканкама: сектар кантролю і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, аддзелы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, эканомікі, адукацыі, фінансавы аддзел, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама РВУП “Мядзельская ЖКГ”, Свірскі пасялковы і сель­скія выканаўчыя камітэ­-
ты. Дарэчы, ва ўсіх іх для зручнасці заяўнікаў вызначаны канкрэтныя графікі работы.

Гутарыла

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



24 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Сядзіба Максіма Танка  _06-040

Пабрацімы Мядзела