Калі ласка, у “Акно”!

ПРЫВАТНАЕ гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Акно” ўзначальвае Аляксандр Круцько. Крама гэта месціцца зараз у цэнтры Мядзела, насупраць гастранома “Галінка бэзу”.

— Адкрыліся 14 снежня мінулага года, — расказвае Аляксандр Мікалаевіч. — Асноўны асартымент складае мужчынскае і жаночае адзенне, ніжняя бялізна. Пакуль вырабы толькі імпартныя. Але плануем гандляваць і вырабамі беларускіх вытворцаў. Попыт на іх прадукцыю ёсць. У будучым і асартымент думаем пашырыць, у прыватнасці, дадаць галантарэю.

— Імпартныя тавары і каштуюць адпаведна…

— Ведаеце, наведвальнікі называюць нашы цэны даволі “дэмакратычнымі”. Хаця масавага наплыву пакупнікоў не назіраецца. Справа ў тым, што тавары ў нас не штодзённага попыту. А так, людзі, безумоўна цікавяцца. Шмат іх завітвае перад святамі (у прыватнасці, перад 8-ым Сакавіка), калі патрэбна выбраць падарунак. А яшчэ і ад сезона залежыць, ад надвор’я, ад настрою чалавека, у рэшце рэшт. У вясенне-летні перыяд чакаем большай актыўнасці.

— Наколькі аптымістычна “Акно” пазірае ў будучыню?

— Да пераезду сюды больш года наша крама месцілася па вуліцы Ленінская. Назапасілі пэўны вопыт работы. І вось рызыкнулі пашырыцца з тым, каб выйсці, як кажуць, на больш высокі ўзровень. Перайшлі на графік работы без выхадных дзён, бо і ў нядзелю знаходзяцца жадаючыя набыць той ці іншы тавар. Сур’ёзна падышлі таксама да афармлення гандлёвай залы, бо ў наш час эстэтычны бок справы мае далёка не апошняе значэнне. Самы галоўны чалавек у краме, як вядома, пакупнік, а яе твар — прадавец. У “Акне” сёння абслугоўваюць наведвальнікаў Надзея Канопская і Ірына Казлова. З абавязкамі яны спраўляюцца. І ўвогуле, стараемся адпавядаць аксіёмам сучаснага вядзення гандлю. І ніколі не навязваем свой тавар. Наадварот, кажам: калі вам гэта рэч не падабаецца, не купляйце. Дарэчы, практычна не было выпадкаў, каб чалавек вярнуў пакупку. Што, безумоўна, радуе і надае аптымізму.

Аляксандр БЫКАЎ.

 

 

На здымку: прадаўцы крамы “Акно” Надзея Канопская і Ірына Казлова.

 Фота Георгія Прсмакова.



28 сакавiка 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Сядзіба Максіма Танка  _06-040

Пабрацімы Мядзела