Стыхия пагаспадарыла на Мядзельшчыне

resize-of-p5180042МЫ чуем у тэлевізійных навінах, чытаем у газетах наконт масавых прыродных катаклізмаў на нашай планеце. Суткамі льюць дажджы ў Венгрыі, Чэхіі, Славакіі. Жудасныя буры і навальніцы абрынуліся на Польшчу. Вада зносіць масты, залівае вуліцы і першыя паверхі дамоў, ураганныя вятры зрываюць дахі дамоў. У мінулы аўторак, якраз у пачатку абедзеннага перапынку, невялікі смерч наляцеў і на Мядзельшчыну. З чорных хмар секануў халодны дождж з градам, пад напорам стыхіі, губляючы маладую лістоту, застагналі дрэвы. Некаторыя з іх яе не вытрымалі, былі вывернуты з каранямі. На асобных пабудовах крыху пашкодзіла шыферныя дахі. А на возеры Мястра ў райцэнтры смерч разбурыў альтанку на вадзе, знёс з яе дах і раўнютка паклаў побач на траву, практычна не пашкодзіўшы. Літаральна на наступны дзень альтанку прывялі ў парадак. Хацелася б толькі, каб моладзь, якая любіць туды завітваць у вольны час, падтрымлівала там належны парадак, не пакідала пасля сябе на прыгожым збудаванні непрыстойных надпісаў…

Наш кар.



21 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  img_4257 _dsc1133-3 від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела