Фотападарожжа па азёрах

resize-of-150091_mainЦудоўную магчымасць пазнаёміцца з мастацкімі фатаграфіямі маляўнічых азёр маюць наведвальнікі эколага-асветніцкага цэнтра Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Тут адкрылася выстава фотамастака з Мінска Аляксандра Батуры пад назвай “Пейзажная фатаграфія”. Экспануецца на ёй больш за 40 работ, у якіх адлюстроўваецца прыгажосць прыроды Нарачанскага краю. У асноўным прадстаўлены здымкі Блакітных азёр.

-     Фатаграфія – гэта захапленне Аляксандра Батуры. Ён заўсёды шукае магчымасць аказацца на прыродзе. Падкрэслівае, што яна цудоўная ў любы час і любое надвор’е, – расказвае вядучы навуковы супрацоўнік навуковага аддзела прыродаахоўнай установы Вольга Ка­рат­кевіч. – Наш госць друкаваў свае здымкі ў часопісах “Дзікая прырода”, “Родная прырода”.

-     Якія былі першыя водгукі наведвальнікаў выставы?

- Вельмі добрыя. Часта чула словы: “Гэта прафесійныя фатаграфіі”. Аляксандр Батура – чалавек, які бачыць прыгажосць прыроды і ўмее прафесійна пабудаваць кадр. Паказаць хараство праз фатаграфію – сапраўднае мастацтва. На мой погляд, Аляксандр ім валодае. Што і адзначаюць наведвальнікі.

Плануецца, што выстава працягнецца да канца мая.

- Зрабілі гэта з мэтай, каб фатаграфіі здолелі ўбачыць дзеці з розных школ, каб яны вучыліся заўважаць прыгажосць, якая побач з намі, – дзеліцца Вольга Караткевіч.

Такая магчымасць была ўжо ў вучняў Нарацкай САШ №2. На адкрыцці выставы яны не толькі змаглі падзівіцца на прыгожыя здымкі, але і  пазнаёміцца з іх аўтарам. Аляксандр Батура шчыра падзяліўся досведам фотамастака і ўражаннямі ад знаёмства з нашымі мясцінамі.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.



21 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   _dsc1133-3     Паруснікі                          Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела