У цэнтры ўвагі – Пасланне Прэзідэнта краіны

У панядзелак, напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва, адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Адкрыла яе намеснік старшыні райвыканкама Н. В. Герновіч. Напачатку На­дзея Віктараўна падзякавала прысутным за актыўны ўдзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прайшлі ў азёрным краі на належным арганізацыйным узроўні. Затым пазнаёміла прысутных з асноўнымі пытаннямі парадку дня.

З дакладам “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь” выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Алегавіч Бароўка. Аб правядзенні летняга аздараўлення дзяцей расказала спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Ніна Мікалаеўна Самко. Пра гатоўнасць пляжаў да летняга сезона паведаміў ідэолагам старшыня раённага савета таварыства выратавання на водах Дзмітрый Тадэвушавіч Мялешка. Аб тым, як вырашаюцца зададзеныя грамадзянамі пытанні ў адрас раённых службаў у ходзе правядзення адзіных дзён інфармавання насельніцтва, выступленняў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, праінфармавала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ала Уладзіміраўна Хацяновіч.

Наш кар.



19 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Царква ў Слабадзе wjx6x-f4hhi на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела