Сустрэча пераможцаў у Дзягілях

resize-of-sl273065Пісаць пра падобныя мерапрыемствы цяжка: не таму, што не валодаю пяром. Проста хочацца як мага пяшчотней расказаць пра галоўных герояў сустрэчы, а ад хвалявання не хапае слоў… Напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі мы наладзілі сустрэчу ветэранаў, вязняў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Слабодскага сельсавета. Запрасілі і прывезлі іх у Дзягільскі сельскі Дом культуры, на базе якога і адбылася ўрачыстасць. Там для завітаўшых падрыхтавалі салодкі стол і нала­дзілі святочны канцэрт. Як мае быць, распачалі з прывітальных слоў. Моцнага здароўя і доўгіх год жыцця прысутным сведкам фашысцкай навалы пажадалі старшыня Слабодскага сельвыканкама А. В. Апанасевіч, дырэктар сельскагаспадарчага філіяла “Дзягілі” Т. Э. Сівіцкая, загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН А. В. Махніст. У прыватнасці, Аляксандр Вайцехавіч уручыў падарунак былому настаўніку А. А. Місуну, а Таццяна Эдуардаўна грашовым дадаткам адзначыла былых працаў­нікоў мясцовай гаспадаркі М. Т. Малько і А. Ю. Сідаровіча. Да таго ж усе ві­ноўнікі ўрачыстасці атрымалі гуманітарную дапамогу. Дарэчы, тут жа хацелася б адзначыць матэрыяльную падтрымку старшыні СВК “Слабод­ская зара” У. І. Бабкевіча, індывідуальных прадпрымальнікаў А. Ф. Чарнова і Г. П. Курцэвіч. Безумоўна, асобны дзякуй за святочны настрой і пранікнёныя песні артыстам Дзягільскага СДК. Вядомую “Смуглянку” падпявалі дружным хорам і ветэраны, а крыху натхніўшыся, яны нават закружылі з салістамі ў прыгожым вальсе. А потым прызналіся, што былі ўражаны ўвагай і цяплом. Але ж галоўныя словы ўдзячнасці адрасую тым, хто збярог для нас і сённяш­ні дзень, і шчаслівае будучае. Паважаныя ветэраны, няхай падобныя сустрэчы стануць традыцыйнымі і ў наступныя гады пройдуць у такім жа складзе. Няхай усё будзе добра і ў вас, і ў вашых дзяцей, унукаў. Моцнага вам здароўя, доўгіх год жыцця і мірнага неба!

Л. Бабровіч.

Інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН.



18 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах         возера Мястра  Царква ў Слабадзе _06-040

Пабрацімы Мядзела