…I будзе кафэ

ПРЫ сустрэчы індывідуальны прадпрымальнік з Крывічоў Тэрэза Сяліцкая падзялілася цікавымі планамі: “Неяк сын падкінуў ідэю заняцца прыдарожным бізнэсам. Сапраўды, тэма гэта сёння вельмі актуальная, асабліва ў летні перыяд. Вось і вырашылі пабудаваць уласнае кафэ ў адным са зручных месцаў па трасе Мінск — Мядзел. Клопату, канечне, многа, але сёлета спадзяёмся адкрыцца. Шчыруем разам, і нявестка дапамагае. Будынак практычна гатовы, засталося ўпарадкаваць тэрыторыю, зрабіць стаянку. Каб усё было, як кажуць, па-людску. Кафэ разлічана на 18 месцаў, а прапаноўваць будзем аўтападарожнікам чай і каву, бутэрброды, салату. Карацей, стравы хуткага прыгатавання. Магчыма, і булачкі выпякаць атрымаецца”.У будучага кафэ няма яшчэ назвы. Але за гэтым справа, вядома, не стане. Што ж, чакаем адкрыцця. Не выключана, што і самі там калі-нікалі спынімся.



21 лютага 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 _dsc1133-3  возера Мястра  0-178

Пабрацімы Мядзела