На патрэбы вяскоўцаў

У ВЁСЦЫ Нарач прыцягнула ўвагу крама пад гучнай назвай “Векавыя традыцыі”. Хаця людзі па звычцы называюць яе: рытуальны магазін. Завіталі туды. Прадавец Яніна Хаткевіч з ахвотай патлумачыла:

— Гэта адна з крам сеткі магазінаў адпаведнага профілю таварыства з абмежаванай адказнасцю Алы Чаплінскай. Шэсць год таму адкрылася ў вёсцы Нарач менавіта для аказання рытуальных паслуг. З таго часу шмат чаго памянялася. Найперш, істотна змяніўся асартымент. Цяпер прапануем, акрамя рытуальных, гаспадарчыя і спартыўныя тавары, адзенне, абутак, трыкатажныя вырабы, дзіцячыя цацкі, касметыку, сувеніры і шмат чаго іншага. Не дзіўна, што краму наведваюць з ахвотай. Калі завозяць, напрыклад, ніткі, людзі едуць з курортнага пасёлка, з навакольных вёсак. Такі дэфіцытны тавар трэба яшчэ пашукаць. А як аказалася, і ў наш час многія вяжуць!

— А што можаце сказаць пра далікатную катэгорыю тавараў?

— Зразумела, яны прадстаўлены ў неабходным асартыменце, але аддзелены шырмай, каб не кідаліся ў вочы. Каму трэба, той убачыць. А яшчэ можа нешта спадарожнае прыгледзець на іншых паліцах.

Што ж, крама забяспечвае надзённыя клопаты і патрэбы вяскоўцаў. І гэта, бадай, галоўнае.

На здымку: прадавец Яніна Хаткевіч.



21 лютага 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   84 223_ 06-012

Пабрацімы Мядзела