Абнаўленне старых садоў

ЯК вядома, ламаць значна лягчэй, чым будаваць. Бываючы ў старэючых вёсках, асабліва ў тых, дзе некаторыя хаты куплены пад дачы, можна час ад часу заўважыць спілаваныя або выкарчаваныя яблыні, прычым часта абсалютна здаровыя. Напэўна, тыповы англійскі травяны лужок або стылізацыя пад японскі сад камянёў маюць права на існаванне, калі яны грэюць душы сваіх уласнікаў. Не вельмі добра, на маю думку, калі дзеля моды марнуюць прыгодныя яшчэ садовыя дрэвы, каб потым купляць тыя ж фрукты… Прыводжу цытату са студзеньскага нумара штодзённай цэнтральнай газеты: “Сад — гэта вельмі складаная вытворчасць. За сезон у садзе праводзіцца ад 15 да 20 апрацовак.” Гэта ў Беларусі! А з-за мяжы прывозяць яблыкі і пазалеташняга збору…

Атрымліваецца, што маем — губляем. Хачу адзначыць, большасць традыцыйных мясцовых гатункаў яблыняў па ўстойлівасці да паршы пераўзыходзіць новамодныя такога ж тэрміну паспявання. Іншая справа, што зімовых і позназімовых гатункаў было нямнога, і садовы асартымент быў пераважна восеньскім. Выправіць яго магчыма перапрышчэпкай старых дрэў. Не варта спадзявацца, што пасаджаны нанова на месцы старога малады сад адразу ж дасць багаты ураджай з-за стомленасці глебы. Нават пры мізэрнай магчымасці поспеху варта пастарацца амаладзіць дрэва. Калі штамб больш-менш жыццяздольны і ў кроне ёсць некалькі жывых асноўных разгалінаванняў, поспех больш чым верагодны. Вясна — найбольш спрыяльны перыяд для так званай шокавай абрэзкі пладовых дрэў. Пры гэтым зразаецца ад паловы да дзвюх трэцяў кроны. Натуральна, застаецца ад паловы да адной трэці. Разлічваем на тое, што так званыя спячыя пупышкі на рэштках шкілетных сукоў або штамбе прачнуцца і з іх прарастуць новыя парасткі. Калі, напрыклад, ад штамба адыходзяць чатыры асноўныя галіны, можна смела зрэзаць дзве або нават тры з іх. Пры гэтым спілоўваем іх не цалкам, пакідаючы “пянькі” ад паўметра да метра вышынёй. На іх і будзе фарміравацца новая крона. Як правіла, на пераважнай большасці мясцовых яблыняў у першы ж сезон вырастае мноства парасткаў-ваўчкоў. На другі год трэба спілаваць аналагічным чынам рэшткі старой кроны і адразу ж брацца за перапрышчэпку і фарміраванне новай. Найбольш рацыянальным спосабам перапрышчэпкі на падставе ўласнага вопыту лічу простую капуліроўку, пры якой парасткі прыкладна аднолькавага дыяметру вострым нажом зразаюцца наўскасяк і змацоўваюцца скотчам ліпкім слоем наверх. Колькасць перапрышчэпленых парасткаў павінна быць некалькі большай з той прычыны, што частку з іх давядзецца выдаліць пры фарміраванні ўстойлівай да ветру і разломаў кроны. Неперапрышчэпленыя парасткі трэба адразу ж выразаць або выламаць. Наўмысна не акцэнтую, якімі гатункамі небходна замяняць папярэднія. Тымі, якія падабаюцца менавіта вам. Мне, напрыклад, з позніх падабаюцца Ліберці, Валстафт, Алеся, Памяць Сікоры, Беларускі сінап. Але, паўтаруся, кожнаму сваё. “Нехімічнае!”.

І. СІМАНЁНАК.

Садавод-аматар.



14 лютага 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 возера Мястра 06-043 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела