«А воз і зараз там…»

НА артыкул пад загалоўкам «А воз і зараз там…», які быў надрукаваны ў газеце «Нарачанская зара» ў №3 за 15 студзеня 2014 года, Сваткаўскі сельскі выканаўчы камітэт паведамляе наступнае:

- работы па заканчэнні ўстаноўкі агароджы на могілках у вёсцы Брусы, а таксама ўстаноўка кантэйнера на цвёрдую пляцоўку будуць зроблены ў красавіку 2014 года. Закончыць агароджу могілак у 2013 годзе не мелі магчымасці з-за недахопу фінансавых сродкаў;

- смецце ў прыдарожным ельніку прыбрана;

- жыхарам дамоў № 14 і № 72 у вёсцы Новікі накіраваны прадпісанні, у якіх дадзены канкрэтны тэрмін для навядзення парадку на падворках.

В. ХАЦЯНОВІЧ.

Старшыня Сваткаўскага сельвыканкама.

* * *

НА артыкул пад загалоўкам «А воз і зараз там…», які быў надрукаваны ў газеце «Нарачанская зара» ў №3 за 15 студзеня 2014 года, Крывіцкі сельвыканкам паведамляе:

- грамадзянін В. В. Клімянкоў на ўласным падворку навёў парадак;

- смецце ля майстэрні ААТ «Пруднікі-Агра» прыбрана;

- у сувязі з наступіўшымі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я тэрыторыю, дзе размяшчаўся павільён воданапорнай вежы ля фермы «Піліпкі», рэкультываваць не магчыма. Гэта работа будзе выканана ў сакавіку-красавіку 2014 года.

Н. БЯЛОЎСКАЯ.

Старшыня Крывіцкага сельвыканкама.

 * * *

ФАКТЫ, прыведзеныя ў артыкуле «А воз і зараз там…», газета №3 ад 15 студзеня, сапраўды мелі месца. Жыхарам дамоў №№3, 5, 6 накіраваны прадпісанні аб неабходнасці заключэння дагавораў са спецыялізаванай установай па зборы і вывазу гаспадарча-бытавых адыходаў ад насельніцтва. Ліквідаваць звалку ля двухпавярховага дома №4 па вуліцы Зялёная аграгарадка Княгінін пакуль не ўдалося з-за адсутнасці неабходнай тэхнікі. З наступленнем спрыяльных кліматычных умоў гэта звалка будзе ліквідавана. Што датычыць звалкі ла могілак у вёсцы Зарэчнае, то яе ўжо няма.

Княгінінскі сельвыканкам працягвае работу з насельніцтвам па заключэнні дагавораў на вываз гаспадарча-бытавых адыходаў.

В. ГАЛКО.

Выконваючая абавязкі старшыні Княгінінскага сельвыканкама.

 * * *

НЕДАХОПЫ, прыведзеныя ў артыкуле «А воз і зараз там…», газета «Нарачанская зара» №3 за 15 студзеня 2014 года, ухілены. Устаноўка агароджы могільніка ў аграгарадку Будслаў будзе закончана ў чэрвені 2014 года.

П. ШВАЙКОЎСКІ.

Старшыня Будслаўскага сельвыканкама.

* * *

 НА артыкул пад загалоўкам «А воз і зараз там…», які быў надрукаваны ў газеце «Нарачанская зара» ў №3 за 15 студзеня 2014 года, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паведамляе, што ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі работы па разборы будынка былога вучэбна-вытворчага камбіната ў г. п. Крывічы часова спынены. Адновяцца яны з наступленнем пацяплення.

Л. ШЫДЛОЎСКІ.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.



12 лютага 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах dsc_5774-3 0-170 img_4257

Пабрацімы Мядзела