… І ва ўласнае карыстанне

З 2008 ГОДА на Мядзельшчыне пачалі праводзіць аўкцыёны па продажы зямельных участкаў. Актыўна ішоў гэты працэс і ў мінулым годзе. Аб чым мы падрабязней папрасілі расказаць начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Леаніда ЯВОРСКАГА:

— У 2013 годзе з аўкцыёну было прададзена 13 зямельных участкаў на агульную суму 1,9 мільярда рублёў. Знаходзяцца яны ў асноўным на тэрыторыі Мядзельскага, Нарацкага і Занарацкага сельскіх Саветаў. Падключыўся летась да гэтай работы і Сваткаўскі сельвыканкам. Як правіла, участкі набывалі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

— А якія далейшыя планы? Ці можа зямельныя рэсурсы ўжо вычарпаны?

— Зазначу, што найбольш паспяховым быў для нас 2012 год. Толькі ў Мядзельскім сельсавеце прадалі з аўкцыёну два ўчасткі агульным коштам 1,7 мільярда рублёў. На сёння, як кажуць, трохі падабраліся. Тым не менш, рэзерв яшчэ ёсць. На 2014-ы ўжо сфарміравалі 21 участак, і 3 — непасрэдна пад гандлёвыя аб’екты. Накіраваны таксама матэрыялы для фарміравання двух участкаў пад гандлёвыя аб’екты ў Мядзеле і яшчэ двух — пад турыстычна-аздараўленчыя аб’екты ў курортным пасёлку. Але ўсё тут залежыць ад кан’юнктуры рынку. Летась, напрыклад, пяць участкаў (дарэчы, у добрым месцы!), якія выставілі на аўкцыён, так і не знайшлі свайго патэнцыяльнага пакупніка.

— Леанід Іосіфавіч, акрамя таго, як вядома, людзі набываюць зямлю ва ўласнае карыстанне…

— У адпаведнасці з законам аб прыватнай уласнасці на зямлю грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць домаўладанні на тэрыторыі раёна, могуць набыць ва ўласнае карыстанне зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання існуючых жылых дамоў, а таксама для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі і садаводства. Летась грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання было прададзена 20 участкаў на суму каля 200 мільёнаў рублёў (цана для сельскай мясцовасці — ад 0,3 да 2 долараў за квадратны метр у залежнасці ад таго, дзе знаходзіцца ўчастак, і наяўнасці інжынерных збудаванняў). Два ўчасткі прадалі для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі агульным коштам 6 мільёнаў 461 тысяча рублёў. Забарона ўстаноўлена толькі для тых, хто жыве ў курортным пасёлку Нарач (гэта рэкрэацыйная зона Нацыянальнага парку, якая не падлягае раздзяржаўліванню). Тое ж тычыцца вёскі Сосны і пасёлка Зубранёўка. Усяго, згодна са справаздачнасцю, з 1993 года ў прыватную ўласнасць набылі зямельныя ўчасткі 489 грамадзян раёна. З іх 115 чалавек — для садаводства, 208 — для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі — 166 чалавек. І працэс гэты працягваецца.

Гутарыў Аляксандр БЫКАЎ.



31 Студзень 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Касцёл у Шэметава   img_4257 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела