Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Працягваем і мы на старонках раённай газеты абмяркоўваць  Пасланне кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і парламенту. Сваімі меркаваннямі наконт выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на пася­джэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дзеліцца з чытачамі выдання загадчыца цэнтральнай бібліятэкі імя М. Танка, старшыня раённага савета ГА “Беларускі саюз жанчын” Л. У. НЕСЦЯРОВІЧ:

- Сёлета таксама, як і ў папярэднія гады, уважліва праслухала выступленне кіраўніка дзяржавы. А так як я ўжо 35 год працую ў сферы культуры, то найперш звярнула ўвагу на задачы, якія паставіў Прэзідэнт нашай рэспублікі менавіта ў гэтай галіне. Аляксандр Рыгоравіч пад­крэсліў, што беларуская культура з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту. “Яна дапамагае адчуваць сябе адзіным, унікальным і самабытным народам, з’яўляецца свайго роду вакцынай супраць вірусаў духоўнай дэградацыі”. “Чаго чакае дзяржава ад культуры? – пытаецца Прэзідэнт. І сам жа адказвае: “Па-першае, твораў, здольных падняць патрыятычны дух народа, ярка і сумленна паказаць усяму свету мінулае і сучаснае Беларусі, стварыць выявы праўдзі­вых нацыянальных герояў. Па-другое, асцярожнай і карпатлівай працы па захаванні нашай спадчыны. Па-трэцяе, забеспячэння даступнасці  культурных выгод для ўсіх грамадзян, уключаючы жыхароў малых гарадоў і вёсак, актыўнага ўдзелу ў выхаванні моладзі”. А гэта якраз датычыць і нас, бібліятэчных работнікаў. Прычым поле для дзейнасці тут са­праўды шырокае.

Як жанчыну, маці, мяне цікавіць вырашэнне сацыяльных пытанняў. Вельмі па душы, што кіраўнік краіны ставіць задачу павышэння рэальнай заработнай платы, працягвае палітыку, накіраваную на забеспячэнне дабрабыту і здароўя людзей. У нас штогод значныя асігнаванні ўкладаюцца ў развіццё аховы здароўя, адукацыі, фізкультуры, спорту, выдаюцца льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля, стрымліваецца рост квартплаты, аказваецца пад­трымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, мамам… Так, з 1 студзеня гэтага года памер дапамог на дзяцей да трох гадоў  павялічаны на 100% бюджэту пражытачнага мінімуму. А гэта і ёсць не што іншае, як рэальнае ажыццяўленне сацыяльных гарантый, накіраваных на вырашэнне дэмаграфічнай праблемы, забеспячэнне эканамічнай устойлівасці сем’яў, у тым ліку маладых.

Разам з тым, хачу звярнуць увагу і на тое, што дзяржава сапраўды шмат робіць для сваіх грамадзян, але трэба, каб і яны прыносілі карысць грамадству. Каб была ад іх працы аддача. Быў парадак на кожным рабочым месцы, расла адказнасць кадраў за даручаны ўчастак работы. Гэтыя пытанні былі актуальнымі заўжды. Не абысціся без іх і зараз. Тым больш у сёлетні Год якасці.

Запісала

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



12 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 0-170 Царква ў Слабадзе     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела