У інтарэсах пакупніка

НАШ настрой, асабліва пераднавагодні, у многім залежыць і ад арганізацый гандлю. Далёка не апошняе слова тут за Мядзельскім райПО. Напярэдадні сустрэўся з 1-ым намеснікам старшыні праўлення таварыства Аленай ЛУКША і папрасіў адказаць на шэраг пытанняў.

— Алена Яўгенаўна, якім выдаўся ў цэлым 2013 год для вашай арганізацыі?

— Найперш хачу павіншаваць усіх з Калядамі і Новым годам, пажадаць здароўя, спаўнення запаветных мар і спадзяванняў. Па магчымасці і мы будзем старацца гэтаму садзейнічаць. Сёлета, да прыкладу, у жыцці таварыства адбылося даволі шмат цікавага. Адкрылі магазін самаабслугоўвання з камп’ютарнай сістэмай у Крывічах, абутковую краму і магазін “Дзіцячы свет” у Мядзеле, перайшлі пад наша крыло і два кафэ ў райцэнтры і курортным пасёлку Нарач. Практычна штомесячна (больш у вясенне-асенні перыяд) праводзім акцыі “Ноч скідак”. Вось і ў снежні адбыліся аналагічныя акцыі, у тым ліку і рэспубліканская.

— А чаго можна чакаць у бліжэйшай перспектыве?

— Плануем у наступным годзе адкрыць універмаг у курортным пасёлку, дзе будзем гандляваць нехарчовымі таварамі. Там жа, на Нарачы, запрацуе і піцэрыя. У Мядзеле, у будынку магазіна “Юбілейны” ўпершыню адчыніць дзверы “райпоўская” цырульня (мы ж павінны выконваць і такі важны паказчык як платныя паслугі!). І надалей будзем праводзіць рамонт магазінаў з заменай гандлёвага абсталявання і пераводам іх на самаабслугоўванне. Каб пакупнікам было зручна выбраць тавар, хутка разлічыцца.

— А як канкурыруеце з такімі “кітамі” як “Еўраопт”?

— Цягацца тут, безумоўна, не проста. Хаця сёння ў горадзе гандлёвыя надбаўкі ў нас не больш высокія, чым “еўраоптаўскія”, а на шэраг тавараў цэны нават ніжэйшыя. Вось толькі па фруктах, сапраўды, канкурыраваць цяжка. Але ў любым выпадку, пакупніку самому выбіраць, куды ісці. А мы, у сваю чаргу, зробім усё магчымае, каб максімальна задаволіць попыт нашых наведвальнікаў.

— Што ж, дзякуй за гутарку. З надыходзячымі святамі Вас і ўвесь калектыў! І, канечне, плёну ў рабоце!

Гутарыў

Аляксандр БЫКАЎ.



31 снежня 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Крывічах _dsc1133-3 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела