Зіму перажылі. Пара рыхтавацца да наступнай

ПА ВЯЛІКІМ рахунку, Мя­дзельшчына перажыла мінулую зіму без надзвычайных здарэнняў. І ў гэтым бачыцца вялікі плюс у рабоце камунальнай службы, якая бесперабойна падавала  цяпло да жыллёвага фонду, аб’ектаў культурна-бытавога прызначэння. Упэўнена спраўляецца са сваімі задачамі і наш філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінабл­паліва”. Усе суб’екты гаспадарання прымалі меры для эканомнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў. Аднак траскучыя маразы выявілі і наступнае: па некаторых арганізацыях зусім няшмат заставалася да бяды. Сказанае найперш адносіцца да школ у вёсках Нарач, Занарач, дзіцячага садка ў гэтым жа населеным пункце, дзе паўставалі значныя праблемы з забеспячэннем тэмпературнага рэжыму. Такога ж быць проста не павінна! У значнай меры гэтым і тлумачыцца той факт, што вынікі работы суб’ектаў гаспадарання ў мінулы ацяпляльны перыяд і задачы па падрыхтоўцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду 2010-1011 гадоў грунтоўна абмяркоўвалі, як кажуць, па свежых слядах – на нядаўнім пасяджэнні райвыканкама. З тым, каб можна было без нікому непатрэбнай спешкі, грунтоўна і якасна прывесці ў парадак аб’екты, без якіх камфортнае жыц­цё гара­джан і многіх вяскоўцаў проста немагчыма. Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на арганізацыйна-тэхнічныя мера­прыемствы, гарантуючыя ўстойлівае і надзейнае цепла- і водазабеспячэнне.

З разгорнутай інфармацыяй па гэтым пытанні выступіў намеснік старшыні райвыканкама В. Р. Сяр­гей. Валерый Раманавіч ад­зна­чыў, што ў раёне ажыццяўляецца шэраг значных і патрэбных праектаў. У прыватнасці, больш як напалавіну выкананы аб’ём работ па пераводу кацельні “Баравое” на газ. Увод аб’екта запланаваны на 1 верасня гэтага года. Згодна з праграмай “Энергазберажэнне”, летась зманціравана кагенерацыйная ўстаноўка на кацельні ў Мядзеле магутнасцю 1,2 МВТ. Цяпер вядзецца пракладка сілавых кабеляў і падрыхтоўкі КП, а яе пуск намячаецца на наступны месяц.

Вялікі аб’ём работ трэба выканаць у жыллёвым фондзе. Чакаюць рамонту 1900 квадратных метраў мяккага даху, тры дзесяткі пад’ездаў, грунтоўнай ачысткі – 52 вентыляцыйныя каналы, замены вокнаў – трыццаць пад’ездаў… На ўсё гэта патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі. А якраз іх і нестае. Прычына ў многім тлумачыцца несвоечасовымі разлікамі з камунальнікамі за аказаныя паслугі. На пачатак краса­-
віка найбольшую запазычанасць мелі “ПМК-215″ – 298,9 мільёна руб­лёў, райпо – 147,1, ААТ “Мя­дзелаграсэрвіс” – 151,4, РКБА – 53,4, прыватнае унітарнае прад­прыемства “Хлебапёк” – 15,5 і птушкафабрыка “Новая зара” – 14,8 мільёна рублёў.

На жаль, не вызначаецца тут дысцыплінаванасцю і насельніцт­ва. Яго пратэрмінаваная запазычанасць на 20 красавіка па аплаце камунальных паслуг складала 38 мільёнаў рублёў. Калі параўнаць з адпаведным перыядам мінулага года, то гэта менш на 11 мільёнаў рублёў, аднак сума ўсё роўна значная і за яе можна шмат чаго зрабіць па рамонце і ўцяпленні тых жа пад’ездаў шматкватэрных дамоў. З неплацельшчыкамі праводзяцца растлумачальныя гутаркі, а да тых, хто не жадае разумець, прымяняюць адміністрацыйныя санкцыі – адключаюць падачу ў кватэры гарачай вады, складаюць акты абследавання маёмасці з наступнай перадачай матэрыялаў у суд. Апошнім часам маюць месца і выпадкі высялення злосных неплацельшчыкаў за паслугі з добраўпарадкаваных кватэр… Безумоўна, каб не мець падобных, крайне непрыемных праблем, лепш за ўсё разлічвацца з камунальнікамі своечасова і, як кажуць, спаць спакойна.

Значныя аб’ёмы работ, звязаныя з падрыхтоўкай да наступнай зі­мы, неабходна таксама выканаць ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры, на аб’ектах паштовай сувязі, раённага камбіната бытавога абслугоўвання насель­ніцтва. І не выпадкова ў прынятым рашэнні кіраўнікі гэтых падраздзяленняў абавязаны ўправіцца з усім гэтым да 15 верасня. А яшчэ паклапаціцца пра ўстаноўку больш эканамічнага цеплатэхнічнага абсталявання, стварэнне неабходных запасаў паліва, атрымаць пашпарты гатоўнасці навучальных і сацыяльных устаноў, аб’ектаў аховы здароўя, а таксама на крыніцы цеплазабеспячэння, якія знаходзяцца на іх балансе. Асобным пунктам абумоўлена прывядзенне ў парадак ферм і майстэрань у сельскагаспадарчых кааператывах. Як і раней, на асаблівым кантролі – аб’екты сацыяльна-культурнай сферы, жылыя дамы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў адзінокіх са­старэлых і малазабяспечаных грамадзян. А для аказання практычнай дапамогі на месцах створана аператыўная група па каардынацыі выканання падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, связаных з правядзеннем чарговага ацяпляльнага сезона, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама В. Р. Сяргей.

Павел ЖУКАЎ.



03 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава       Паруснікі                          06-043 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси