На музычнай хвалі ўзаемнасці

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі ім. І. Жыновіча – старэйшы калектыў нашай краіны. Сёлета ён будзе адзначаць свой 80-гадовы юбілей. Кіруе аркестрам ураджэнец Вілейкі, народны артыст Беларусі, прафесар Мі­хаіл Казінец.

Абслугоўванне жыхароў сёл і аграгарадкоў – адзін з галоўных накірункаў творчай дзейнасці аркестра. Канцэрты ў беларускай глыбінцы ладзяцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзякуючы чаму вяскоўцы маюць магчымасць за невялікія грошы глядзець і слухаць выступленні сапраўдных зорак беларускага мастацтва. 17 красавіка Нацыянальны аркестр ім. І. Жыновіча выступаў у аграгарадку Свір. Гледачы па­знаёміліся з вядучымі саліс­тамі аркестра Марынай Васілеўскай, Нінай Кавалёвай, заслужаным артыстам Беларусі Якавам Навуменкам, а таксама баяністам Паўлам Неўмяржыцкім, які зараз прымае ўдзел у папулярным тэлепраекце “Зорныя танцы”. А 24 красавіка аркестр парадаваў сваім выступленнем жыхароў аграгарадка Крывічы. Для гэтага выступлення дырыжор аркестра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко падрыхтаваў праграму з папулярных мелодый свету. Слухачы з задавальненнем узгадалі старадаўні вальс “Дунайскія хвалі”, танга “Кумпарсіта”, у якім саліравалі бліскучыя баяністы – народная артыстка Беларусі Святлана Лясун і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ула­дзі­мір Ткач. У ар­кестравай фан­тазіі А. Крамко прагучалі папулярныя песні Уладзіміра Мулявіна. З цікавасцю было ўспрынята выступленне маладога саліста аркестра Аляксандра Рыцікава, які прадэманстраваў, як гучаць беларускія народныя духавыя інструменты: дудка, акарына, саломка і жалейка. Сапраўдным сюрпрызам для слухачоў стала сустрэча з зоркай беларускай эстрады Якавам Навуменкам, які падараваў публіцы вядомыя песні “Беларусачка”, “Кума”, “Чёрные глаза”, “Если любишь – найди”  і іншыя.

Пасля канцэрта на сцэну паднялася жыхарка Крывічоў Таіса Данілаўна Рафеенка. Яна шчодра падзякавала аркестру за выступленне і падаравала кожнаму артысту ўласнаручна звязаныя адмысловыя сурвэткі, званочкі і капелюшы, пакінуўшы ім добрую памяць пра свой родны куток. Шчырыя словы
Т. Д. Рафеенкі і яе цудоўныя падарункі яшчэ больш пад­крэслілі атмасферу ўзаемнай добразычлівасці і захаплення ад цудоўнага канцэрта.

А. НАДЗЕІН.



03 мая 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   1-12 від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела