“Пытанне Прэзідэнту”

resize-of-d0bbd183Менавіта пад такой назвай 14 красавіка 2010 года ва ўсіх рэгіёнах краіны стартавала Усебеларуская акцыя. Яе ініцыятарам сталі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.

Сумесны праект вядучых грамадскіх арганізацый рэспублікі “Пытанне Прэзідэнту” накіраваны на прыцягненне ўвагі маладога пакалення да грамадска-значных пытанняў, фарміравання грамадзянскасці, павагі да сімвалаў дзяржавы, пачуцця прыналежнасці да яе жыцця.

БРСМ і БРПА запрашаюць усіх школьнікаў Мядзельшчыны, навучэнцаў Свірскага СПЛ стаць удзельнікамі Усебеларускай акцыі і задаць свае пытанні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь па 25 мая бягучага года. Саюз моладзі і піянерская арганізацыя ўважліва вывучаць  кожнае пытанне, якое сёння хвалюе дзятву, і праінфармуе пра гэта Кіраўніка дзяржавы. Сваё пытанне вы можаце пакінуць у спецыяльнай паштовай скрынцы з лагатыпам праекта, якая размяшчаецца ў вашай установе. Вынікі акцыі будуць падведзены ў верасні 2010 года.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара праекта ў раёне – першага сакратара райкама ГА “БРСМ” альбо на Інтэрнэт-партал “Моладзь Мішчыны”: WWW.BRSMOK.BY.



23 красавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

1-12 возера Глубелька dsc_5774-3 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси