Муза паэта

Гісторыі светлай

Гартаем старонкі…

Янка Купала,

Паўліна Мядзёлка.

 

Паглядае з партрэта

Кветка-дзяўчына

З іменем рэдкім

І мілым — Паўліна.

 

У позірку годным —

Розум і воля,

Старонцы роднай

Служыць — яе доля.

Прывабная смеласць

У зграбнай паставе,

Для вобразаў вечных

Чым не падстава?

 

Такой Бандароўну

Мы ўяўляем!

Паўлінка і сёння

Свет захапляе.

 

Танюткая постаць,

Валос хвалі,

У цудоўныя вочы

Углядаўся Купала.

 

А талент бязмерны,

А прага да ведаў…

О, як кахаў Ён,

Каб хто толькі ведаў!

 

З Будслава дзяўчына

Вабіла Купалу,

Бессмяротныя творы

Пісаць натхняла.

 

І вёсачцы роднай

Слава за гэта:

Тут нарадзілася

Муза паэта.

 

Павевы гісторыі

Адчуваеш зноўку:

Янка Купала,

Паўліна Мядзёлка.

Я. ДЗЕМІДОВІЧ.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Будслаўскай СШ імя П. Мядзёлкі.



14 верасня 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-170     Паруснікі                          Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела