Нарачанскія краявіды ад Леаніда Безнаса

ГОД таму ў музеі Народнай славы праходзіла выстава карцін члена-карэспандэнта Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў Леаніда Безнаса “Мора і людзі”.

А сёлета Леанід Андрэевіч прадставіў тут іншую выставу — жывапісу і графікі пад назвай “Радзіма”. Працягнецца яна да 19 верасня.

Нагадаем, што Леанід Безнас — марскі афіцэр. Служыў на выратавальных караблях, удзельнічаў у выратавальных аперацыях на моры, у выпрабаваннях новай тэхнікі і падводных лодак. З’яўляецца прафесарам Ваенна-марской акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

У дзяцінстве Леанід Безнас шмат маляваў і далей у жыцці не разлучаўся з эцюднікам, завочна закончыў Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў.

З Нарачанскім краем ён звязаны з 1959 года: штогод адпачывае тут на дачы.

На выставе прадстаўлены працы, зробленыя на Мядзельшчыне ў розны час. Тут 34 карціны Леаніда Безнаса: на іх адлюстраваны нарачанскія краявіды, храмы, ёсць і нацюрморты.

А 2-га верасня Леанід Андрэевіч сустрэўся ў музеі з дзесяцікласнікамі Мядзельскай сярэдняй школы №1. Вучні даведаліся пра жыццёвы лёс мастака, ён расказаў пра сваю творчасць.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках: творы мастака.

Фота аўтара.



11 верасня 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  dsc_5774-3 Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела