Амаль як у гарадской краме

СПРАВА заўсёды ла­дзіцца, калі яе выконваюць неабыякавыя людзі. Вось і ў магазіне  аграгарадка Слабада працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

- Наракан­няў на работу магазіна не па­ступае, – за­значае старшыня Слабодскага сельвыканкама Аляксандр Вайцехавіч Апанасевіч. – Вытрымліваецца неабходны асартымент тавараў. Зараз не тое, што было раней, калі пуставалі паліцы. Цяпер лі­таральна кожны, хто наведвае краму, выходзіць з яе, набыўшы для сябе неабходную рэч. Задаволены людзі і работай прадаўцоў. Ветлівая, акуратная, добрасумленная, шчырая – так гавораць вяскоўцы пра загадчыцу магазіна Алену Аляксандраўну Федарэц.

- Пасля таго, як магазін перайшоў у падпарадкаванне Крывіцкага рознічнага гандлёвага прадпрыемства, значна палепшылася забеспячэнне і пашырыўся пералік вытворцаў, таварамі якіх гандлюем, – расказвае А. А. Федарэц. – А што да­тычыць непасрэдна нас, то прыкладаем максімум намаганняў, каб чалавек застаўся задаволены. Сёння мы па­він­ны змагацца за пакупніка, бо ёсць альтэр­натыва. Вунь як разгарнулася работа прыватнага гандлю, вёскі рэгулярна наведваюць аўтакрамы. Вось і стараемся, каб на паліцах заўсёды быў свежы і якасны тавар.

Варта сказаць, што прадаўцам гэта ўдаецца. Ва ўсялякім выпадку ў кнізе водгукаў і прапаноў адсутнічаюць скаргі, наадварот, лю­дзі ўдзячны за высокую культуру абслугоў­ван­ня. У Алены Аляксандраўны за плячыма Мала­дзечанскі ўлікова-планавы каледж і амаль дваццаць гадоў работы за прылаўкам. У свой час яна працавала ў магазіне ў Старых Габах. Потым яе прызначылі на пасаду загадчыцы крамы ў Слабаду. Для  Алены Аляксандраўны тут усё больш мілае і роднае, бо нарадзілася і вырасла яна ў невялічкай вёсачцы Кавалі, што месціцца побач. У Слаба­дзе заканчвала школу, а зараз у гэту школу ходзяць яе дачушкі – васьмікласніца Вераніка і трэцякласніца Насця.

Прадавец Галіна Ула­дзіміраўна Мазанчук за прылаўкам таксама не навічок.

- Прадаўцом – 20 год, – тлумачыць яна. – Работа падабаецца.

- Дзе набылі гэту прафесію? – цікаўлюся ў Г. У. Мазанчук.

- Закончыла Гомель­скі гандлёвы тэхнікум. Працаваць давялося ў розных крамах, у тым ліку і ў камерцыйных. А зараз вось тут, – чую ў адказ. – У нас ёсць неабходнае халадзільнае абсталяванне, электронныя вагі. А днямі ўстанавілі тэрмінал. У хут­кім часе людзі змогуць разлічвацца за пакупкі з дапамогай пластыкавых картак. Таму вясковы магазін зараз амаль не адроз­ніваецца ад гарадскога…

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



16 красавiка 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка      Паруснікі                          Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай _06-040

Пабрацімы Мядзела