Студэнты ўпрыгожаць Мядзел скульптурамі

НЕЎЗАБАВЕ ў райцэнтры з’явяцца новыя драўляныя скульптуры. Ствараюць іх падчас пленэру разьбяроў студэнты-другакурснікі кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кіраўнік — Аляксандр Фінскі).

Пленэр праводзіцца па ініцыятыве раённай улады, адпаведна і падтрымка творцам створана ўсебаковая. Ужо і са славутымі мясцінамі Нарачанскага краю паспелі іх пазнаёміць.

Пасялілі маладых скульптараў у гімназіі-інтэрнаце. У двары ўстановы можна паназіраць за працай разьбяроў.

— Як выбіралі тэмы для работ? — запытаў у студэнтаў.

— Прапанавалі зрабіць штосьці на дзіцячую тэматыку, звязаную са школай, навучаннем, адпачынкам, — расказвае Канстанцін Андрэйчанка.

— Палова робяць скульптуры на гэту тэму, іншыя на тэму паданняў ці абстрактныя скульптуры.— Нам прапанавалі на выбар некалькі паданняў. Мы выбралі тое, у якім расказваецца пра каханне паміж маладымі людзьмі, — кажа Эла Грышачкіна і падрабязна знаёміць з паданнем, якое натхніла на стварэнне скульптуры.

Сярод студэнтаў і кітаянка Шунін Чэн, якая вучыцца ў акадэміі. Яна працуе над творам, у цэнтры якога — вобраз дзіця. Расказвае, што ідэя скульптуры з’явілася тут.

— Раней ці чулі вы пра Мя¬дзел, Нарач? — пытаю.

— Чула, што Нарач — самае вялікае возера ў Беларусі, але раней тут не была.

— І якія цяпер уражанні пра Мядзел?

— У вас так спакойна.

У пленэры ўдзельнічаюць восем студэнтаў. Апроч названых гэта Аляксей Прановіч, Аляксандра Лугіна, Расціслаў Сцепанюк, Наталля Пучко, Ала Савашэвіч. Завяршыцца пленэр у канцы ліпеня, да гэтага часу маладыя скульптары створаць сем драўляных скульптур.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках: 1. Шунін Чэн ля свайго твора; 2. За працай Аляксандра Лугіна; 3. Скульптуру па матывах падання ствараюць Аляксей Прановіч і Эла Грышачкіна.

Фота аўтара.



19 лiпеня 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

 возера Мястра  img_4257 возера Мястра dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела