«Казкі нашага двара»

УРАДЖЭНЦА Барысаўшчыны М. С. Маскевіча на Мядзельшчыне многія добра ведаюць. І не толькі таму, што ўсё сваё жыццё ён шчыра працаваў на ніве асветы: быў настаўнікам, намеснікам дырэктара школы, інспектарам раённага аддзела адукацыі. Мікалай Сямёнавіч піша вершы. Яго творы друкаваліся на старонках газет «Нарачанская зара», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Мінская праўда», у часопісах «Полымя», «Вясёлка», «Вожык» і іншых. З-пад пяра гэтага таленавітага чалавека выйшлі зборнікі паэзіі «Нарачанскі матыў», «Сіні вір», «Не тут кажучы», «Цукеркай і дзягай», «Калядныя маразы», «Святло твайго акна». А вось нядаўна ў сталічным выдавецтве «Белпрынт» убачыў свет чарговы зборнік паэта, які называецца «Казкі нашага двара».

У ім змешчаны 35 вершаў, тры дзесяткі вершаваных загадак і «чортаў» тузін цікавых весялінак. Па сутнасці гэты зборнік для дзяцей і пра дзяцей. Але, упэўнены, з задавальненнем прачытаюць яго і дарослыя, выказваючы шчырую падзяку паэту, творчасць якога прыносіць чытачу радасць і асалоду, прымушае ўсміхнуцца.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



08 чэрвеня 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          0-178 Рэчка Нарачанка        Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела