Чый твор лепшы?

У конкурсе па стварэнні гімна Мядзельскага раёна прынялі ўдзел восем чалавек. Прапаноўваем вашай увазе дасланыя тэксты. Выказаць сваё меркаванне наконт конкурсных работ аўтараў можна па нумары тэлефона 55-1-05 альбо на афіцыйным Інтэрнэт-сайце райвыканкама www.myadel.minsk-region.by

Усходзіць сонца па-над краем —

У дзень наступны запрашае.

Зямля нас родная вітае, —

Цудоўны Нарачанскі край!

 

Блішчаць зіхоткія азёры,

Чаруе тайнай глыбіня

I помнік, што так подзвіг славіць,

Узнёсла песціць вышыня.

 

Над краем чайкі тут лунаюць,

Сінеюць слёзна верасы,

Пра боль вайны нам нагадае

Плач вёскі спаленай Брусы.

 

Царква Міколы Цудатворцы

I слаўны Будслаўскі касцёл.

Наш край малітваю агорнут —

Анёлаў не змаўкае хор.

 

Над лебядзінай ціхай згодай

Вясёлка ярка зіхаціць —

Ад Свіршчыны і аж да Сватак

Шлях хуткі, нібы час, ляціць.

 

Наўкола парк Нацыянальны,

Як казка дзіўная, шуміць.

I «Зубраня» — цудоўны лагер,

Дзіцячай песняю звініць.

 

Няхай жыве і працвітае

Наш Мядзельскі працоўны край.

Не дай жа, Божа, яму болю,

Лагоднай шчаснай долі дай.

 

Усходзіць сонца па-над краем —

У дзень наступны кліча нас.

Зямля нас родная вітае,

I не спыніць наш хуткі час.

Валянціна ПІСАРЧЫК.

 

Вочы азёраў глядзяцца ў нябёсы,

Водар смалісты плыве па барах,

Бусел на лузе варушыць пракосы,

Вецер пяе ў трыснягах.

 

Гэта усё — любы край Нарачанскі,

Край нашых светлых і шчырых надзей,

Край незвычайнай пяшчоты і ласкі,

Край працавітых людзей.

 

Прыпеў:

Край Нарачанскі! Айчына святая!

Белая чайка ляціць над вадой.

Я прыгажэйшай старонкі не знаю

У Беларусі маёй.

Край Нарачанскі! Лясы і азёры.

Ніваў зялёных шырокі разлог.

Сэрцу свабодна на вольным прасторы,

Бо тут жыве Бог!

 

Лёгкага лёсу не знаў ты ніколі,

Боты чужынцаў тапталі не раз,

Але заўсёды ты мкнуўся да волі,

Марыў пра волю ў нас.

 

Родная мова і родныя песні

Будуць над роднай старонкай гучаць.

Наша, святое, не знікне, не счэзне

Покуль мы будзем кахаць.

Прыпеў.

Ігар ПРАКАПОВІЧ.

 

Край Нарачанскі, край наш чароўны,

Мілыя сэрцу лясы і палі!

Рупны ў працы, народ шаноўны,

Гэта яны табе сілы далі.

 

Зноў нарачанскія хвалі абдымуць

Кожнага, хто завітае да нас.

I ўсе турботы, клопаты здымуць,

Нам госці скажуць: «Як добраў вас!».

 

Выстаяў ты ў гады ліхалецця,

Здолеў усё, на калені не стаў.

Няма старонкі лепшай у свеце,

Крочыць наперад час нам настаў.

 

Зноу нарачанскія хвалі абдымуць

Кожнага, хто завітае да нас.

I ўсе турботы, клопаты здымуць,

Нам госці скажуць: «Як добра ў вас!».

 

Разам ідзём да вялікае мэты,

Каб заквітнеў сінявокі наш край,

I з землякамі зробім мы гэта,

Маці Будслаўская, ласкі нам дай!

 

Зноў нарачанскія хвалі абдымуць

Кожнага, хто завітае да нас.

I ўсе турботы, клопаты здымуць,

Нам госці скажуць: «Як добра ў вас!»

Леанід КРАЎЧОНАК.

 

У велічнай далі блакітных азёраў,

У шыры зялёных палёў і лясоў.

Наш Мядзельскі край — прыгажэйшы з раёнаў,

Радзіма славутых дачок і сыноў.

 

Прыпеў:

Блакітная Нарач, жытнёвая ніва

I шчэбет птушыны ў сасновым бары,

Жыві, край наш Мядзельскі, мірна, шчасліва.

У промнях святла нарачанскай зары. — 2 р.

 

Мы слаўным мінулым тваім ганарымся,

Упісаны у «Памяць» мае землякі.

Ты войны прайшоў, як герой, не скарыўся,

Над Мядзелам песні і з кветак вянкі.

 

Прыпеў:

Усім ветэранам і працы, і войнаў

Мы ўдзячны за будучы лёс дзетвары.

Жыві, край наш Мядзельскі, мірна, прывольна.

У промнях святла нарачанскай зары. — 2 р.

 

Хто тут нарадзіўся, той сэрцам з табою,

Людзьмі працавітымі слаўся, раён!

Хто тут пабываў, той навекі душою

Чароўнай прыродай узяты ў палон.

 

Прыпеў:

Ты лебедзем белым глядзіш у аблокі,

Шчаслівай усмешкай шлеш людзям прывет.

Мы сцяг твой узнімем высока-высока

I ўславім раён наш на ўвесь белы свет! — 2 р.

Ірына БАКАЕВА.

 

Край азёр, край блакітнага неба,

Ты прасцёр перад намі абшар,

Твае вецер, і сонца, і глеба —

Наш спрадвечны, нявычэрпны дар!

 

Мядзел мілы, з табой назаўсёды

Маё сэрца, душа і жыццё,

Беларускі куточак прыгожы —

Я вітаю ўзвышэнне тваё!

 

Рыбакоў тваіх вольныя спевы

Вецер горда па свету нясе,

Подзвіг мужных,

адчайных і смелых —

У неўміручую славу вядзе!

 

Мядзел мілы, з табой назаўсёды

Маё сэрца, душа і жыццё,

Беларускі куточак прыгожы —

Я вітаю ўзвышэнне тваё!

 

А вачэй тваіх цуда-імёны:

Мядзел, Нарач — каханне маё,

Хай заўсёды ў іх свецяцца зоры, —

Як табой ззяе сэрца маё!

 

Мядзел мілы, з табой назаўсёды

Маё сэрца, душа і жыццё,

Беларускі куточак прыгожы —

Я вітаю ўзвышэнне тваё!

Вячаслаў КУРБАКА.

 

Край чароўны, сэрцу дарагі:

Срэбных хваль бясконцыя прасторы,

Мядзельшчыны роднай берагі,

Казачныя нарацкія зоры.

 

Пра цябе спяваюць журавы,

Мараць зоркі ў нябеснай сіні,

Нясуць цябе ў сэрцы скрозь гады

Па доўгай паласе жыццёвай плыні.

 

Прыпеў:

Зямля славутая — ты наша спадчына!

Многапакутная — як сэрца матчына!

Радзіма любая — ты нібы сонца свет!

Мы зберажом цябе — то наш святы завет!

 

Горды дух, адвага і любоў,

Светлых мар гаючыя крыніцы.

З табою па жыцці спрадвек вякоў

Нам крочыць разам — тым і ганарыцца.

 

Непаўторнай Мядзельшчыны край,

Адкрытыя вятрам шляхі-дарогі,

Слаўся ў вяках і працвітай!

Цябе вялікія чакаюць перамогі!

Прыпеў.

Анжаліка РАСКОВА.

 

Там, дзе крынічкі б’юць.

Там, дзе сады цвітуць,

Там, дзе шумяць бары,

Там мы жывём, сябры.

 

Круціцца шар зямны,

Дзесьці на ім і мы.

Цёплы, утульны дом

Мядзельшчынай завём.

 

Прыпеў:

Нарач пад небам чыстым люструе

У карагодзе дзён.

Водар сасновых лясоў пануе

У гэтых мясцінах здавён.

 

Дзіўны чароўны край,

Тут шчасце сваё гукай.

Човен у далеч сплыве —

Мара няхай жыве!

 

Шчыры, працоўны люд.

Танкаўскі, мілы кут.

З неспатольных зямных дарог

Бог нам лепшую прыбярог.

Прыпеў.

Аляксандр БЫКАЎ.

 

Шаноўны мой край!

З табой я заўжды!

Каханне, мой лёс,

Дзяцінства гады.

 

Над Нараччу ночы…

Світанак ідзе.

І зоркі мільгаюць

У празрыстай вадзе.

 

Прыпеў:

Дзень добры, Мядзел!

Ты пахнеш сасной,

Ты ўсё разумееш,

Ты побач са мной

(побач са мной).

 

У паветры прывольным

Твой голас заве

I звон калакольны

Над полем плыве.

 

Люблю твае вочы

Блакітных азёр,

У бары сярод ночы

Маленькі касцёр.

 

Прыпеў:

У краі партызанскім

Грымелі баі,

Крывёю паліты

Узгоркі твае.

 

Нішто не забыта,

Ніхто не забыты

І помнік героям

На ўзвышшы стаіць.

 

Прыпеў:

Працоўныя людзі

На шчырай зямлі!

Хай шчасце вам будзе!

Каб добра жылі!

 

Каб тым даражылі

I сябар, і брат,

Каб буслы кружылі

Над дахамі хат.

 

Прыпеў:

Дзень добры, Мядзел!

Ты пахнеш сасной,

Ты усё разумееш,

Ты побач са мной.

 

Квітнееш, Мядзел!

Квітнееш заўжды…

Каханне, мой лёс,

Юнацтва гады.

Надзея КРЫВАНОСАВА.



07 чэрвеня 2013.   Каментарыі: 2 каментары.    Размешчана ў Творчасць

Да запісу 2 каментары

Прабачце, па віне аўтара закралася памылка. Першы радок гучыць так:
Мядзельскі край, край наш чароўны…
Леанід Краўчонак.

Леанід КРАЎЧОНАК маладзец. а астатние не.

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Касцёл у Мядзеле  06-043 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела