Запрашае “Свет абутку”

У МІНУЛУЮ суботу ў магазіне “Юбілейны” райцэнтра адкрылася крама па продажы фірменнага абутку. Яе асартымент аказаўся даволі шырокі — пакупнікам прапаноўвалася каля дзвюх тысяч пар. Асноўнае месца на паліцах, аформленых з густам, займала прадукцыя вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой вытворцаў — “Марка”, “Белвест”. Ёсць таксама ў продажы і абутак з Расіі, Кітая. Цана — самая розная. Бадай, найбольш высокі кошт на беларускую прадукцыю з натуральнай скуры, але ж і якасць яе непараўнальна вышэйшая. Падабраць сабе пару па густу на любы выпадак жыцця могуць дарослыя і дзеці. Як запэўнілі прадаўцы новага магазіна, з часам асартыментны пералік будзе пашыраны з такім разлікам, каб кожны жадаючы мог купіць сабе не толькі абутак выхаднога дня, спартыўны, для адпачынку, але і рабочы. Можна меркаваць, што пры такім падыходзе “Свет абутку” не будуць мінаць ні нашы гараджане, ні госці Мядзела. За першы ж дзень работы не адзін дзесятак наведвальнікаў пакінуў магазін у добрым настроі і з абноўкамі.

Павел ЖУКАЎ.

На здымку: за работай прадавец магазіна “Свет абутку” Тамара Чаславаўна Субач.



30 мая 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  від на Мядзел Лебедзі на Нарачы wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела