Верталёт “прыляцеў” на Рудакова

resize-of-p3200059Слова “прыляцеў” у загалоўку недарэмна ўзята ў двукоссе: тэхніка не пакарала паветраную прастору, а была дастаўлена на возера транспартам. Ды і не дзеючы гэта верталёт, а фюзеляж адслужыўшага сваё “МІ-2″. Аднак і таго хапіла, каб заінтрыгаваць мясцовых жыхароў.  Як аказалася, спатрэбіўся верталёт для стварэння адметнага месца для дайвераў. У суботу апошнія пры тэх­нічнай падтрымцы Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, выратавальных станцый “Мя­дзел” і “Нарач”, райаддзела па надзвычайных сітуацыях фюзеляж верталёта “МІ-2″ даставілі ў вызначаную кропку возера. Неўзабаве “экспанат” апынецца на глыбіні каля 10 метраў.resize-of-p3200071

- Яна – аптымальная. Глыбей нель­га, бо ў беларускіх азёрах холадна, – тлумачыць аўтар праекта, інструктар па дайвінгу Алег Карцаў. -  Дарэчы, тут ужо ёсць некалькі цікавых аб’ектаў: забетанаваная друкавальная машынка, камп’ютэр “Apple”. Таму цікавы маршрут вымалёўваецца.

Суразмоўца расказаў, што ідэя з верталётам узнікла пяць год таму. А ў лютым, калі ў к. п. Нарач праходзіла нарада па абмеркаванні праекта Дзяржаўнай праграмы развіцця Нарачанскага курортнага рэгіёну на 2011-2015 гады, дайверы прапанавалі стварыць падводны парк для апусканняў з аквалангам на возеры Рудакова.

- Нам далі дабро, каб мы зрабілі цікавую мясціну для пагружэння не толькі беларускіх аквалангістаў, але і гасцей рэспублікі, таму што ва ўсім свеце дайвінг вельмі папулярны, – працягвае Алег Карцаў. – А ў нас у Беларусі па сутнасці не было такой вось “разыначкі”: рыб можна паглядзець на любым возеры.

Але ж цікава, чаму для падобнага затаплення выбралі менавіта Рудакова. Пра гэта і запытаў у Алега Карцава.

resize-of-p3200107-     Мы ныралі ў большасці беларускіх азёр – спецыяльна шукалі самае прыгожае для аквалангістаў, – адказаў ён. -  У Рудакове найлепшыя ўмовы для пагружэння з аквалангам: вялікая празрыстасць вады, самы прыгожы рэльеф дна, многа водарасцей, рыбы. Гэта вялікі прыродны акварыум. Так што, для нас Рудакова – гэта эталонны вадаём. А цяпер яшчэ і знакавае. У нас ёсць першы “wreck”, як гэта ў дайвінгу называюць. З цягам часу фюзеляж верталёта ста­не «падводным рыфам», прыцягне ўвагу не толь­кі рыб, якія яго з задавальненнем заселяць, але і аквалангістаў з Беларусі ды іншых кра­ін. І адразу хачу папярэдзіць усіх аматараў дайвінгу, каб не забывалі пра ме­ры перасцярогі – гэта ўсё ж экстрэмальны від спорту.

На дне возера плануецца размясціць яшчэ некалькі цікавых аб’ектаў для падводных апусканняў з аквалангам – зразумела, з выкананнем патрабаванняў экалагічнай бяспекі.

Увогуле, ёсць задумы стварыць на Рудакове дайвінг-цэнтр. Але ж яны больш далёкія. У бліжэйшых планах навуковага аддзела Нацыянальнага парку і Беларускай федэрацыі падводнага плавання – правядзенне акцый па навя­дзенні чысціні і парадку на вадаёме, стварэнне цыкла фота- і відэаматэрыялаў пра падводны свет нашых азёр.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: фюзеляж верталёта дастаўляюць на Рудакова.

Фота аўтара.



26 сакавiка 2010.   Каментарыі: 7 каментароў.    Размешчана ў Курорт

Да запісу 7 каментароў

дааа)только поставили и сразу утянули ))))

А верталёт цю-цю…

Дааа))украли вертолет)))

Ні мазгоў ні фантазіі – а яшчэ, называецца, прыродаахоўчая структура, Нацыянальны парк. Ды што аховы прыроды ў такіх дзеяннях яўна не праглядаецца.
Трэба падаваць скаргу у пракуратуру.

Если вертолёт и другой хлам будут на дне Рудаковского Озера… То постораюсь показать эту “КРАСОТУ” вместе с закопанным в лесу мусором и т. п иностранным гостям экологам и “грантодонорам” того же НП “НАРОЧАНСКИЙ”. Их “радость” от увиденного ,полагаю , станет более обозначенной.А гранты и дипломы улетят далее мимо НП ,на те територии, где ещё помнят о своём ЧЕЛОВЕЧЕСКОМ месте и законах данных нам БОГОМ.
Игорь Пастухов. Эксдиректор заказника “САРОЧАНСКИЕ ОЗЁРА”.

Не, верталёт не ўкралі, яго ўжо затапілі.
Дарэчы, цытата.
“Затопление аллюминиевого корпуса вертолета Ми-2 №545632058, выданного для целей погружения приказом ДОСААФ №180 от 09.06.2005 года, согласовано дважды с МинПрироды, №06-01-09/3359 от 31.10. в 2006 году и повторно №13-15/815-ВН от 19.2.2010г. и не принесет озеру экологического вреда, поскольку выполнены все условия по снятию оборудования, корпус прогрунтован, согласно предписанию МинПрироды.
Дюраль-аллюминиевый сплав вертолета, как и корпуса повсеместно использующехся аллюминиевых катеров опастности для флоры и фауны озера не представляют.

Дословный коментарий специалиста Министерства Природных Ресурсов и Окружающей Среды Коваленко В.В. сделанный при консультации 25 марта этого года, т.е. вчера – … при современном щелочном фоне
дюралевый корпус вертолета, покрытый оксидной пленкой не вступает в реакцию с водой и вероятность каких либо дальнейших химических реакций равно “НОЛЬ”"

Не ожидал, что такое беспредел могут разрешит в Нарочанском заповеднике. Такое замечательное озеро решили испоганить. Свалку мусора устроить решили.
Ребята!!! Это в море опускают металлолом, чтобы создавать коралловые рифы. Во всех нормальных странах в озера максимум, что и опускают на дно так это статуи из камня.
Какой “дайвер-центр” строить собрались?!!! Здесь люди отдыхаю, которые от дайвинга далеки. Неужели не могут найти другое место?
Я сам лично наблюдал прошлым летом как дайверы “культурно” отдыхают возле Рудакова. Куча мусора, хоть и в пакетах, навалена возле берега на пристани, хотя в двухстах метрах стоят контейнеры для мусора. Да и сама пристань частично сломана.

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

img_4257 0-170 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 0-178

Пабрацімы Мядзела