Лаві, рыбачок, на адзін кручок!

АСНОЎНЫЯ віды рыб, якія жывуць у вадаёмах Мядзельшчыны, нерастуюць вясной. У час адкладання ікры нават нязначны шум на нерасцілішчах можа прыпыніць гэты працэс. Таму і ўводзіцца забарона, неабходная для стварэння нармальных умоў узнаўлення рыбы ў час нерасту і захавання рыбных рэсурсаў. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства здабыча ўсіх відаў рыбы забаронена з 1 красавіка да 30 мая. У гэты перыяд дазваляецца толькі аматарскае рыбалоўства адной паплаўковай вудачкай з адным кручком ці адным спінінгам, які забяспечаны штучнай прынадай; з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком, размерам не больш № 10 па міжнароднай класіфікацыі ў светлы час сутак і толькі з берага. Масты, кладкі і іншыя аналагічныя збудаванні не з’яўляюцца часткай берага, а адносяцца да гідратэхнічных, лоўля з іх забаронена. Пры аматарскім рыбалоўстве трэба захоўваць устаноўленую норму на ўлоў. Правіламі дазволены вылаў не больш за 5 кілаграмаў на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў. Дадзеная норма рыбы распаўсюджваецца на ўсе вадаёмы. Лічу неабходным нагадаць, што ў час нерасту забараняецца выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з падвяснымі маторамі ў рыбалоўных угоддзях. Нельга забіраць знойдзеныя сеткі і іншыя прыстасаванні прамысловай лоўлі, а таксама даставаць з іх рыбу.

Штраф за незаконную рыбную лоўлю, выкарыстанне недазволеных прылад для грамадзян у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» складае ад 10 да 50 базавых велічынь. У выпадку здабычы рыбы з парушэннем устаноўленых абмежаванняў давядзецца таксама кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у адпаведнасці з устаноўленымі таксамі, вылічанымі ў трайным памеры па кожным вылаўленым або знішчаным віду рыбы. Гэту суму вызначаюць у залежнасці ад колькасці і віду незаконна вылаўленай рыбы. Так, за кожную плотку ці акуня трэба заплаціць па 0,6 базавай ве¬лічыні, шчупака і ляшча — па 3, ліня — 6, вугра — 15 базавых велічынь.

Калі памер шкоды складае больш як 40 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць і дзеянні парушальніка могуць прывесці да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Аб’ектамі аматарскага рыбалоўства не з’яўляюцца рыбы і водныя беспазваночныя, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На Мядзельшчыне з гэтых рыб водзяцца еўрапейская корушка (сняток), еўрапейская рапушка (сялява), звычайная кумжа, харыус і рачная фарэль. Забарона на лоўлю гэтых відаў рыбы дзейнічае пастаянна. Каб барацьба з браканьерствам была больш эфектыўнай, патрэбна ваша дапамога. Калі вам сталі вядомы факты незаконнай здабычы рыбы, калі ласка, тэлефануйце нам па нумары 50-7-40.

В. ГАЛУБОВІЧ.

Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



30 сакавiка 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   223_ Сядзіба Максіма Танка  на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела