Другое жыццё «бытоўкі» | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Другое жыццё «бытоўкі»

ШМАТ паслуг прапануе жыхарам Сватак і навакольных вёсак комп¬лексны прыёмны пункт, дзе пасаду прыёмшчыцы заказаў чатыры гады займае Н. Я. Васілевіч.

— Імкнуся даведзеныя планы выконваць. Прымаем заказы ад вяскоўцаў на пашыў нестандартнай пасцельнай бялізны, цюфякоў, падушак. Тут можна набыць трыкатажныя вырабы, коўдры і многае іншае, — расказвае Наталля Якаўлеўна. — Арганізоўваю выязны гандаль. Многія заходзяць сюды па хадавыя тавары, якія шыюцца ў сістэме РКБА, — пасцельную бялізну, фланелевыя жаночыя халаты.

— Ці магчыма адрамантаваць абутак або адзенне, здаць рэчы ў хімчыстку? — цікаўлюся.

— На месцы рамонт не праводзім, але заказы прымаем і адпраўляем іх у Мядзел. Таксама прымаем рэчы ў хімчыстку. У нас можна купіць рытуальныя тавары, што для вяскоўцаў таксама вельмі важна. У апошні час для рэалізацыі завезлі шмат тавараў гаспадарчага прызначэння (граблі, вёдры, рыдлёўкі), посуду, бытавой хіміі. Прычым цэны на іх ніжэйшыя чым у камерцыйных крамах. Вось і ідуць сюды людзі, — чую ў адказ.

— Што яшчэ прапануеце вяскоўцам?

— Працуе пункт пракату. Тут пры жаданні можна ўзяць электрамясарубку, веласіпед, надзіманую гумовую лодку, палатку, у рэшце рэшт, халадзільнік. Адзін раз у месяц прыязджае да нас цырульнік. Гэта паслуга вельмі запатрабаваная. Словам, «бытоўка» на вёсцы пачынае адраджацца, атрымоўвае другое жыццё, — кажа Н. Я. Васілевіч.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымку: гаспадыня Сваткаўскага комплекснага прыёмнага пункта Н. Я. Васілевіч.

Фота аўтара.



26 сакавiка 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Мястра Лебедзі на Нарачы 06-012 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси