Праводзіцца грамадскае абмеркаванне

У АДПАВЕДНАСЦІ з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях» у рамках рэалізацыі мерапрыемства 8.4 Дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь на 2008 — 2014 гады, распрацаваны план кіравання Нацыянальным паркам «Нарачанскі».

Цыкл неабходных даследаванняў, аналітычная работа і непасрэдна распрацоўка плана выкананы ў 2011 — 2012 гадах вялікай групай вучоных і спецыялістаў Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і іншых арганізацый і ўстаноў. Актыўную дапамогу распрацоўшчыкам аказвалі супрацоўнікі аддзелаў Нацпарку: навуковага, аховы лесу, турыстычнага і іншых, а таксама ўдзельнікі навукова-тэхнічнага савета. Рашэннем навукова-тэхнічнага савета план упраўлення адобраны і, пасля заканчэння грамадскага абмеркавання, рэкамендаваны да зацвярджэння і рэалізацыі.

Гэты план закліканы забяспечыць баланс інтарэсаў у галіне аховы і выкарыстання рэсурсаў біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, перш за ўсё з мэтай турысцкай і рэкрэацыйнай дзейнасці ў Нарачанскім рэгіёне. Для гэтага будуць рэалізаваны мерапрыемствы, якія накіраваны на падтрыманне і ўзнаўленне каштоўных экасістэм, папуляцый рэдкіх, а таксама тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, раслін і жывёлы. Выкананне мерапрыемстваў плана мяркуецца распачаць з 2014 года. А зараз арганізавана грамадскае абмеркаванне гэтага плана. З ім, а таксама меркаваннямі людзей можна пазнаёміцца на сайце Нацыянальнага парку «Нарачанскі» http://www.naroch.com.

Наш кар.



12 сакавiка 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 dsc_5774-3 возера Мястра Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела