Нераст шчупака

Расказвае дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету У. М. ХІЛА:

ІСНУЕ меркаванне, што шчупак, як драпежнік, знішчае ўсё, што трапляецца на яго шляху, прыносіць шкоду рыбным запасам. Але гэта не так. Фактычна шчупак адыгрывае ролю рэгулятара колькасці рыбы ў вадаёме. Ён не дазваляе біямасе рыб перавысіць кармавыя рэсурсы возера ці ракі. А яшчэ ён — санітар, які знішчае хворую і аслабленую рыбу.

Пасля лютаўскіх маразоў усе з нецярпеннем чакаюць вясны, калі прыгрэе сонейка, зашумяць раўчукі і пачнуць вызваляцца ад лядовага панцыра вадаёмы. У гэты час распачынае нераст шчупак. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства на перыяд з 1 да 31 сакавіка ўстанаў¬ліваецца забарона на яго лоўлю. Рыбалоў, якому трапіўся нават выпадкова гэты драпежнік, абавязаны адпусціць яго ў вадаём.

За парушэнне забароны, у адпаведнасці з артыкулам 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях», прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад лоўлі ці іншых прадметаў, якія сталі сродкам указанага правапарушэння.

Плюс да гэтага, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за № 580 ад 8 снежня 2005 года, браканьеру патрэбна будзе кампенсаваць нанесены прыродзе ўрон у памеры трох базавых велічынь за кожнага здабытага шчупака. А калі ўрон, нанесены рыбным рэсурсам, перавышае 40 базавых велічынь, тады наступае крымінальная адказнасць.

Паважаныя жыхары Мядзельшчыны! Калі вам сталі вядомы факты браканьерства, абавязкова патэлефануйце ў інспекцыю па нумары 50-7-40. Агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць прыгажосць і багацце Нарачанскага краю, але і прымножыць яго.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



03 сакавiка 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 06-043 Рэчка Нарачанка        лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела