Домікі для шпакоў

НА дварэ яшчэ снег, мароз. Але не за гарамі той час, калі наваколле абудзяць радасныя песні пералётных птушак. З першымі промнямі красавіцкага сонейка можна пачуць прыгожую песню шпакоў. Вярнуўшыся з цёплых краін, яны распачынаюць уладкоўваць гнёзды. І вель¬мі добра, калі чалавек дапамагае ім у гэтай справе, майструе шпакоўні. Не першы год цесна супрацоўнічаюць вучні Старлыгскай школы з калектывам работнікаў Сырмежскага лясніцтва. Дзеці дапамагаюць дарослым садзіць лес, даглядаць за кволымі раслінамі, выконваць іншыя работы. — Сёлета заключылі дагавор з НП «Нарачанскі» на выраб шпакоўняў. Мы абавязаліся зрабіць 40 домікаў і перадаць іх лясніцтву. Дзеці актыўна ўзяліся за справу. На ўроках працы пад кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Іванавіча Тацэвіча вучні 5-8 класаў з задавальненнем майструюць, — расказвае дырэктар школы Святлана Лявонаўна Тацэвіч. — Ужо зрабілі 25 шпакоўняў, якія перадалі лясніцтву. Прычым не бясплатна. На спецыяльны рахунак паступіла 250 тысяч рублёў. У хуткім часе выканаем свае абавязацельствы па дагаворы і змайструем астатнюю колькасць домікаў. — Дзякуй школьнікам за тое, што яны адгукнуліся на нашу просьбу і актыўна прыступілі да вырабу шпакоўняў. Яны ніколі не падводзяць нас, — кажа ляснічы Сырмежскага лясніцтва Сяргей Міхайлавіч Яцына. — Гэта сапраўдныя аматары прыроды… — Што вы ведаеце пра шпакоў? — цікаўлюся ў хлопчыкаў, якія завіхаюцца ў майстэрні. — Гэта вельмі карысныя птушкі. Яны харчуюцца шкоднымі для лясоў, садоў, пасеваў сельскагаспадарчых культур насякомымі, — адказвае вучань 6 класа Мікіта Куркуль. — У нас дома на падворку таксама вісяць шпакоўні. Вясной цікава назіраць за птушкамі. І дапамагчы ім — наш абавязак. На здымку:вучні 6 класа Старлыгскай сярэдняй школы Аляксандр Лукша і Мікіта Куркуль.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

Фота Аляксандра Высоцкага.



03 сакавiка 2013.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Царква ў Крывічах img_4257 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела